МІНСК, 20 вер – Sputnik. Суседнія краіны Захаду наўмысна не ідуць на кантакт, каб вырашыць сітуацыю з чэргамі на мяжы, заявіў кіраўнік беларускага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Ён нагадаў, што на беларускай мяжы зараз працуюць толькі пяць з 26 аўтадарожных пунктаў пропуску: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін – на мяжы Беларусі з Латвіяй.
Пры гэтым Арлоўскі лічыць, што рашэнні краін ЕС закрыць на мяжы з Беларуссю пагранпераходы і зніжэнне аб’ёмаў пропуску транспарту ў дзеючых ПП з’яўляецца "чыста палітычным крокам". Гэта, на думку кіраўніка ДМК, шкодзіць як эканоміцы, так і зносінам людзей.
Разам з тым, паводле яго слоў, Мінск робіць усё магчымае, каб працэс перасячэння мяжы быў менш цяжкім. Аднак эфект будзе толькі, калі сінхранізаваць гэту работу з абодвух бакоў мяжы, дадаў ён. Але беларускі бок працягвае рабіць спробы, каб вырашыць гэтую сітуацыю.
"Мы неаднаразова звярталіся ў літоўскую і польскую мытныя службы аб неабходнасці выканання дамоўленасцей па прыёме транспартных сродкаў, прапаноўвалася правесці двухбаковыя сустрэчы па адкрыцці закрытых пунктаў пропуску. Безумоўна, пагаршае сітуацыю функцыянаванне толькі пяці пунктаў пропуску", - сказаў Арлоўскі, яго словы прыводзіць БелТА.
Аднак, разумеючы, што сумежны бок "наўмысна не ідзе на кантакт для вырашэння сітуацыі з чэргамі", Беларусь актыўна развівае зоны чакання, каб стварыць камфортныя ўмовы. І сёння такія зоны функцыянуюць перад усімі адкрытымі для руху пунктамі пропуску.
"Цяпер асноўныя намаганні на пашырэнні такіх пляцовак або будаўніцтве дадатковых перад пунктамі пропуску "Брэст", "Казловічы", "Каменны Лог", "Грыгароўшчына". Але на разважлівасць краін-суседак мы ўсё ж спадзяёмся. Мытныя органы, як і краіна ў цэлым, гатовы да канструктыўнага дыялогу і прыняцця сумесных абдуманых і правільных рашэнняў", - дадаў старшыня ДМК.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"