Лукашэнка падзяліўся думкамі аб ідэальным прэзідэнце

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патэнцыяльныя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду цяпер ва ўсіх на вачах.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы са студэнтамі тэхнічных ВНУ, якім павінен быць ідэальны кіраўнік дзяржавы ў краіне, і хто можа ім стаць.
Беларускі лідар, успомніўшы сваё вядомае выказванне "прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца", адзначыў, што нікога не хоча пакрыўдзіць і параіў "не совацца ў гэту сферу" без "прэзідэнцкіх" уласцівасцей і якасцей.
"Я шмат зараз думаю, натуральна, пераходны перыяд, разумею, што хтосьці прыйдзе пасля мяне, будзе кіраваць краінай. Дрэнна, добра (…) Гэта вы потым ацэніце, параўноўваючы. Усё спазнаецца ў параўнанні", - цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Ён заўважыў, што патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзідэнты зараз ва ўсіх на вачах.
"У вас менш, а ў мяне яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм’ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт прызнаўся: калі б яго спыталі, ён бы не змог параіць нейкага канкрэтнага чалавека на самую вышэйшую пасаду ў краіне. Але дадаў, што ўсе тыя, хто зараз на вачах, валодаюць унікальнымі якасцямі.
"Унікальнымі. Значна вышэй, чым у мяне, асобнымі якасцямі. І ўчора я падумаў: вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці злучыць, унікальны б быў чалавек і ідэальны б быў прэзідэнт", - падзяліўся думкамі Лукашэнка.
Але, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, галоўнае – гэта вопыт. Ён адзначыў, што апошнім часам ён пачаў прызначаць на кіруючыя пасады адносна маладых людзей, і ў гэтым ёсць неабходнасць.
"І мой вопыт, маё жыццё прэзідэнцкае дазволілі мне гэтых людзей убачыць у справе. Яны выраслі ў мяне на вачах. І, назначаючы, я разумею, што ў таго ці іншага чалавека ёсць вопыт", - падкрэсліў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: у школьнікаў павінны быць роўныя ўмовы для паступлення ў ВНУ