Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч на палях Генасамблеі ААН

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў знаходзяцца ў Нью-Йорку, дзе праходзіць 70-я сесія Генасамблеі ААН.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў шэраг важных сустрэч на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У чацвер, 26 верасня, работа беларускай дэлегацыі пачалася з перагавораў кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АДКБ у фармаце працоўнага сняданку. Міністры абмеркавалі шэраг бягучых пытанняў, якія датычацца дзейнасці самой арганізацыі і рэгіянальнай бяспекі, а таксама будучыя мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні па лініі АДКБ.
Таксама ў Рыжанкова прайшлі двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Расіі і Казахстана Сяргеем Лаўровым і Муратам Нуртлеу.
Міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў з Лаўровым тэматыку Канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы і графік найбліжэйшых мерапрыемстваў па лініі МЗС дзвюх краін, якая пройдзе 31 кастрычніка ў беларускай сталіцы.
З Нуртлеу Рыжанкоў абмеркаваў рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты па выніках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія нядаўна адбыліся ў Мінску. Міністры таксама ўдакладнілі графік двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.
Затым у штаб-кватэры ААН адбыўся дыялог з кіраўніком Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Мір’янай Спалярыч-Эгер. Бакамі былі дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні і сістэматызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Таксама адбылася сустрэча з Дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П’етра Паралінам, з якім удалося абмеркаваць пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, а таксама сітуацыю ў еўразійскім рэгіёне і міратворчыя ініцыятывы.
Акрамя таго, былі праведзены перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахтыерам Саідавым, міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам, міністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі, намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам замежных спраў ААЭ Абдулой бен Заідам Аль Нахаянам.
На перагаворах Рыжанкова з калегам з Нікарагуа Вальдракам Енчке бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей і новыя кааперацыйныя праекты.
А на сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам бакі абмеркавалі, як надаць дынаміки двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
МЗС заклікала беларусаў пакінуць Ліван