МІНСК, 1 кас – Sputnik. Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін сустрэўся са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам на палях Еўразійскага эканамічнага форуму (ЕЭФ), які праходзіць у Ерэване.
Мішусцін папрасіў перадаць ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна "самыя найлепшыя пажаданні" кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
Прэм’ер РФ падкрэсліў, што ўрады дзвюх краін вядуць "актыўную работу па выкананні тых даручэнняў і дамоўленасцей", якія далі лідары Беларусі і Расіі.
"Паскараем работу ва ўсіх асноўных напрамках. Удзяляем прыярытэтную ўвагу ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - дадаў Мішусцін.
Таксама кіраўнік расійскага ўрада праінфармаваў, што за сем месяцаў гэтага года тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся да 2 трлн 355 млрд расійскіх рублёў (амаль 25,5 млрд долараў).
"Актыўна развіваем нашы гуманітарныя абмены. У кастрычніку, дарэчы, плануем мерапрыемства, прысвечанае захаванню агульнай гісторыі Расіі і Беларусі", - сказаў ён.
Мішусцін таксама дадаў, што Саюзная дзяржава "выступае лакаматывам інтэграцыі", а поспехі гэтага саюза могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.
Еўразійскі міжурадавы савет
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага Саўміна, у аўторак, 1 кастрычніка, у Ерэване адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў пяці краін ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.
У парадак дня пасяджэння ўключана 21 пытанне, пяць з якіх плануецца абмеркаваць у вузкім складзе. Яшчэ адно пытанне ў дадатак ініцыіравана беларускім бокам.
На палях форуму чакаецца разгорнутая дыскусія па такіх тэмах, як уніфікацыя падыходаў у рамках сістэм кіравання рызыкамі, пытанні кадравага забеспячэння калегіі ЕЭК, зацвярджэнне бюджэту ЕАЭС на 2025 год і іншыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"