Грыбныя прыкметы
Пах баравіковы
Дык, знaчыць, вoceнь знoў бpыдзe paзлoгaмi.
Ля пeчы cyшaццa з цыбyляй paзaм
Bянкi гpыбoў – ляcныя aнтaлoгii
Heвepaгoдныx, фaнтacтычныx кaзaк.
Bocь гэты бapaвiк poc тaм, дзe зaбaлaць
(Пaд лён зязюльчын нaвaт шaпкi кoлep).
Ён мoжa pacкaзaць, як шyмiць пaпapaць
I вaўчaнят вядзe вaўчыцa бopaм.
A гэты жыў, дзe ягaднiкi ciнiя.
Пpaпax yвecь п’янiчнiкaм, ядлoўцaм.
Ён знae зaкyткi цeцepaвiныя,
Hябaчныя для вoч людcкix i coнцa.
A гэты быў пpыcыпaны iглiцaю
Ha вepacaм pacквeчaным пaгopкy.
Ён знae бapaвыя тaямнiцы ўce
Пpa бapcyкa, пpa дзятлa, пpa вaвёpкy.
Я ix збipaў. I мo’ тaмy дa paнiцы
Пpыпaмiнaюццa мнe ўce гpыбныя cxoвы.
Дык, знaчыць, вoceнь знoў, кaлi ўpывaeццa
I ў coн, і ў cэpцa пax бapaвiкoвы.
Баравіковае
Апошнія нажыткі лесу –
Грыбы,
Асеннія грыбы.
I з драмняку ў драмняк я лезу,
Ад павуціння твар рабы.
Нагамі верасы рассоўваю,
Ступаю мякка ля імхоў…
Налезла ў кошык верасовых
Па кулаку баравікоў…
А неба нізкае захмарана,
I ад імжы мой плашч намок.
Прапахлы багуном, імшарамі,
Іду, нагрыблены, дамоў.
А лес змаўчаў,
Што я запознена
Прыйшоў наведаць драмнякі,
I не сказаў,
Што ён апошнія
Мне аддаваў баравікі.
Мінск едзе па грыбы
Бярыце, дзеці, кошыкі,
Паедзем мы на пошукі
Тугіх баравікоў.
А то яны застояцца,
Пад лісцямі затояцца
Ад лісаў і ваўкоў.
Вясёлая трывога
Прагнала моцны сон…
Блакітная дарога
З асенніх верасоў.
Народ ажно засопся:
Захопніцкі настрой.
Грузавікі, аўтобусы
I матацыклаў рой.
Нейлонавыя вёдры,
Рукзачныя гарбы.
Вей, вецер,
Хвойным водарам –
Мінск едзе па грыбы!
А восень у маністах –
Рабінавы рубін.
Аўтамабіль міністра
Нясмела затрубіў.
Пасады – у мурашнік!
А баравік – тут чын.
I рыжык – добры бражнік
Знаходка для мужчын.
Чаго ж, як тыя дурні,
Мы столькі летаў, зім,
Нібыта ў смалакурнях,
На зборышчах сядзім?
А сэрца цёпла ные
Пад ціхі звон асін,
Што людзі ўсе зямныя
Нядрэнныя зусім.
Зямля, нібы жывая, –
Варушыцца цянёк.
I кожны адчувае
Сябе, як дзіцянё:
Не важкім фактам веку
I не кіраўніком,
А проста чалавекам,
Заўзятым грыбніком.
А бор такі духмяны,
Загадкавы такі!
Крамяныя, румяныя
Стаяць баравікі.
А бабак, сыраежак
Не возьме і гультай.
Хадзі сабе з усмешкай,
Настой лясны глытай.
Блукаюць грыбазбіры,
Якоча рэхам лес.
А я сумую шчыра,
Што ў пекла спраў залез.
Мне паказала восень
Маленства след майго…
Стаіць адзін між сосен
Клён жоўты, як мангол.
<…>
Аўто – як балаганы:
Сто радуг па бартах.
А вёдры – з берагамі,
Ну проста любата!
Выходзьце урачыста
Нас, цешчы, сустракаць.
Рыхтуйце пляшку чыстай
Ды ёмістую кадзь.
Зара на Мінск цярушыцца
Як жар, у печ грабі.
У кожным доме сушацца
I смажацца грыбы.
Грыбы
З моху выгнуўся гарбок.
А пад ім сядзіць грыбок.
Гэй, грыбок баравы!
Не хавай галавы.
Паблукаю па бару –
усе грыбочкі пабяру!
А сінічка: – Цінь-цінь,
і для іншых кінь-кінь!
Будзе ўсю зіму вавёрка
без грыбочкаў плакаць горка.
Слёзы – градам з вачанят:
– Чым карміць ваверчанят?!
Я схаваў адразу ножык.
У мяне – паўнюткі кошык.
Лепш парадую вавёрку
і грыбоў пакіну горку
на пянёчку ля сасны,
каб хапіла да вясны…
Эх, і смачныя грыбочкі –
проста з лесу, а не з бочкі!
Па грыбы
Ах, верасоўе, золкавыя ранкі!
Сухім галлём гады зашамацяць.
Гурмой на ўзлеску высыплюць паганкі,
Нібы далей няма чаго шукаць.
Дубоў ды сосен сцішаная варта.
Тут лепшы грыб не возьмеш напавер.
Стары ляснік падсыпле жару-жарту:
"Глядзі, чым мухамор – не кавалер?"
Стары мудрэц, – ён, як ігліца, колкі,
А вокі два – як водбліск васількоў.
…Я лезу, прабіваюся праз ёлкі,
Праз кіяхі арэхавых званкоў.
Так шчодра наталяюся расою.
Ужо, бы квач, цяжэе чаравік,
Зашыўся ў мох, цікуючы за мною,
Баярын бору – горды баравік.