Галоўчанка: мясцовыя віды паліва дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу

Беларусь працягне будаваць энергакрыніцы, якія працуюць на торфе, пелетах, дранцы, каб зменшыць залежнасць ад імпартных энерганосьбітаў і зэканоміць валюту для краіны.
Sputnik
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва з’яўляецца стратэгічнай задачай для рэспублікі, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у нашай краіны дастаткова ўласных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для замяшчэння імпартнага паліва.
"Нават лішак. Прырода нам у гэтым дапамагае", - сказаў прэм’ер.
Ён адзначыў, рашэнне задачы па будаўніцтве новых энергакрыніц, якія працуюць на торфе, пелетах, шчэпках, і пераводзе дзеючых на мясцовыя віды паліва дасць магчымасць забяспечыць энергетычную і эканамічную бяспеку.
А яшчэ гэта зменшыць залежнасць ад імпарту прыроднага газу і дазволіць зэканоміць валюту для краіны.
"За першыя тры гады рэалізацыі праграмы "Энергазберажэнне" мы стварылі дадатковыя магутнасці на 234 мегават, якія дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу", - прывёў лічбы Галоўчанка.
Прэм’ер дадаў, што затраты дзякуючы гэтым энергакрыніцам былі зменшаны на 16-19%. А на іх будаўніцтва ў рамках праграмы накіравана каля 146 млн рублёў уласных і бюджэтных сродкаў, а таксама 112 млн рублёў з іншых крыніц.
Паводле яго слоў, у Беларусі асвоілі поўны цыкл будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва. Зараз у краіне дзейнічае каля 10,5 тыс энергакрыніц, з якіх больш за палову працуе на мясцовых паліўных энергетычных рэсурсах.

Новыя крыніцы фінансавання

Галоўчанка нагадаў, што з 2022 года сітуацыя з прыцягненнем міжнароднага фінансавання на гэтыя і іншыя мэты змянілася. Еўрапейскія банкі былі значнай крыніцай фінансавання будаўніцтва ў Беларусі энергакрыніц на мясцовых відах паліва.
"Але, як і ў выпадку з іншымі напрамкамі – інфраструктурнымі, дарожным будаўніцтвам, мастамі, комплексамі па перапрацоўцы адходаў і гэтак далей – была магчымасць спакойна вырашыць усе праблемы з фінансаваннем, звязаныя з замяшчэннем знешніх крыніц. Прыняты ўказы кіраўніка дзяржавы па фінансаванні многіх такіх праектаў. Хто займаўся, той вырашыў. Гэта такая кароткая мараль дадзенай сітуацыі".
Пасля чаго дадаў, што ў гэтым плане адзначыў бы Мінскую вобласць, якая хутка разгарнула працу па пераводзе сваіх энергакрыніц на мясцовыя віды паліва.

Што рабіць з пелетамі?

Асобная задача, падкрэсліў кіраўнік Саўміна, гэта перавод энергакрыніц на пелетнае паліва. У краіне створаны значныя магутнасці, якія трэба максімальна задзейнічаць у энергасістэме Беларусі.
У завяршэнне выступлення Галоўчанка заявіў, што дзяржпраграмы "Энергазберажэнне" і "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" патрабуюць карэкціроўкі і ўдакладненняў, у тым ліку з улікам умоў, якія змяніліся. Ён даручыў членам прэзідыума Саўміна прадставіць даныя карэкціроўкі не пазней за 1 лістапада 2024 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
"Газпром" пабудуе пад Мінскам завод па вытворчасці звадкаванага газу