Мэтр беларускай фотажурналістыкі Юрый Іваноў прэзентаваў новую кнігу

Акадэмікі, урачы, рэжысёры, мастакі, вучоныя і прыхільнікі прыйшлі на прэзентацыю новай кнігі Юрыя Іванова, а яго даўні сябар і легенда "Песняроў" Уладзіслаў Місевіч выканаў дзве песні.
Sputnik
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Адзін з самых вядомых беларускіх фотажурналістаў Юрый Іваноў прэзентаваў у Мінску сваю новую кнігу "Вечнасць у секундзе", перадае карэспандэнт Sputnik. Легендзе беларускай фотажурналістыкі сёлета споўнілася 85 год.
На прэзентацыю кнігі, у якую ўвайшлі і старыя фатаграфіі, якія сталі класікай, і новыя работы, прыйшлі сябры, калегі, прыхільнікі таленту Юрыя Іванова. Сярод іх акадэмікі, рэжысёры, мастакі, музыканты, вучні, а таксама ўрачы, у якіх Юрый Сяргеевіч лячыўся.
"У гэтую кнігу ўвайшлі фатаграфіі з выставы, якую я ў 2007 годзе прысвяціў 100-годдзю маіх маці і таты. Тады гэтая выстава прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі", - сказаў фатограф.
Ён адзначыў, што рад выхаду новай кнігі і што ў крамах яе ўжо немагчыма купіць.
"Увесь тыраж імгненна размялі", - усміхнуўся мэтр.
Усе рэжысёры, якія выступалі на сустрэчы, мастакі, навукоўцы, якіх з Юрыем Івановым звязваюць не толькі прафесійныя кантакты, але і шматгадовае сяброўства, падкрэслівалі яго талент фатографа, працавітасць і тое, што ён з’яўляецца нацыянальным здабыткам краіны.
"Хацелася б далучыцца да тых віншаванняў, якія былі выказаны, бо вы гэтага заслугоўваеце… хацеў бы звярнуць увагу на выдатныя чалавечыя якасці Юрыя Сяргеевіча. З ім цёпла, з ім камфортна заўсёды сустракацца і працаваць. Ён ведае, як выбудаваць адносіны і ў рамках двухбаковых, і шматбаковых сустрэч", - сказаў на прэзентацыі вядомы беларускі дзяржаўны дзеяч доктар эканамічных навук, прафесар Міхаіл Мясніковіч.
Ён падзякаваў Юрыю Іванову за творчасць і падкрэсліў, што яго работы з’яўляюцца гісторыяй краіны.
"Вы вялікі майстар, цудоўны чалавек і патрыёт", - адзначыў Мясніковіч.
Легендарны саліст "Песняроў" Уладзіслаў Місевіч расказаў, што сябруе з Юрыем Івановым ужо больш за 50 гадоў. Місевіч выканаў дзве песні, музыку да якіх напісаў Уладзімір Мулявін.
У эпілогу да сваёй новай кнігі, у якой не толькі фатаграфіі розных гадоў, але і ўспаміны, Юрый Іваноў напісаў: "Калі палічыць колькасць тых людзей, якія трапілі ў аб’ектыў фотаапарата, то, думаю, лік пойдзе на тысячы. Яны ўсе розныя. Сябры і людзі, якія засталіся мне невядомымі. Але яны мне сталі ўсе родныя".
Sputnik Беларусь, з якім супрацоўнічае Юрый Сяргеевіч Іваноў, далучаецца да віншаванняў з выхадам новай кнігі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Юрыю Іванову прысвоена званне заслужанага журналіста