МІНСК, 11 кас – Sputnik. Той факт, што прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не запрасілі на юбілей вызвалення канцлагера ў Асвенцыме, можна назваць хамствам і блюзнерствам, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Ён нагадаў, што польскі горад і найбуйнейшы лагер нацыстаў вызваляла Чырвоная армія, у радах якой служылі прадстаўнікі ўсіх нацый і народнасцей Савецкага Саюза.
"І ролю расіян, ролю беларусаў цяжка пераацаніць. Тое, што не запрошаны на гэтыя памятныя, але трагічныя ўрачыстасці прадстаўнікі Расіі і Беларусі, гэта паказчык таго, што Еўропа не проста жыве ў практыцы і сістэме двайных стандартаў", - сказаў Мезенцаў журналістам.
Паводле яго слоў, Еўропа – але перш за ўсё тыя людзі, хто прыняў такое рашэнне – страціла ўсе мажлівыя маральныя і хрысціянскія арыенціры, формулы прыстойнасці і павагі да подзвігу салдат Вялікай Айчыннай.
Дзяржсакратар падкрэсліў, што перамагчы традыцыю павагі да ваенных подзвігаў, учыненых у 1941-1945 гадах, немагчыма.
"А што да ацэнкі (дадзенага рашэння еўрапейскіх улад - Sputnik) – блюзнерства, прымітывізм, непрыстойнасць, палітычнае хамства. Больш што скажаш? Бог ім суддзя", - рэзюміраваў ён.
Польскі лагер смерці Асвенцым (або Аўшвіц-Біркенаў) існаваў з мая 1940 па студзень 1945 года. У гэтым месцы загінулі каля 1,1 млн чалавек, з якіх 1 млн складалі яўрэі. Лагер быў вызвалены 27 студзеня 1945-га, гэта дата ўстаноўлена ААН як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"