Генпракуратура прапануе абнавіць антыкарупцыйнае заканадаўства СНД

Прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу нярэдка становяцца датычнымі да карупцыйных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура ініцыявала абнаўленне мадэльнага антыкарупцыйнага заканадаўства СНД, заявіў падчас прэс-канферэнцыі старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Арцём Ігнаценка.
"Гэта дасць магчымасць выпрацаваць новыя рэгіянальныя стандарты ў барацьбе з карупцыяй і яе прафілактыцы, якія зблізяць падыходы да гэтай дзейнасці практычна на ўсёй постсавецкай прасторы, тым самым наша супрацоўніцтва стане яшчэ больш эфектыўным", - падкрэсліў Ігнаценка.
Ён адзначыў, што нярэдка да карупцыйных злачынстваў маюць дачыненне прадстаўнікі замежных кампаній і прадпрыемстваў з доляй замежнага капіталу, якія імкнуцца супрацьзаконным спосабам асвоіць беларускі рынак або захаваць на ім сваю прысутнасць.
"Асвоены новыя напрамкі ўзаемадзеяння з замежнымі калегамі. Цяпер за межамі рэспублікі мы праследуем не толькі карупцыянераў – фізічных асоб, але і суб’екты гаспадарання, якія дапускаюць у Беларусі подкуп у камерцыйных мэтах", - сказаў Ігнаценка.
Па словах старшага пракурора, адпаведная інфармацыя накіроўваецца ў дзяржаву па месцы рэгістрацыі нядобрасумленных кампаній для прымянення да іх штрафных санкцый у замежных юрысдыкцыях.
Усяго за дзевяць месяцаў бягучага года ў Беларусі ўстаноўлена 720 карупцыйных злачынстваў, па якіх у якасці абвінавачаных вызначана больш за 620 асоб. У мінулым годзе было выяўлена 1 253 такія злачынствы, да адказнасці прыцягнулі 924 чалавекі.
Часцей за ўсё карупцыйныя злачынствы ўчыняюцца ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю і дзяржаўнага кіравання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка пракаменціраваў затрыманні карупцыянераў