МІНСК, 22 кас – Sputnik. Прасоўванне ў плане пытання адпачынку з жывёламі ў беларускіх санаторыях ёсць, ужо ўводзяцца нумары для прыёму адпачывальнікаў з хатнімі гадаванцамі, расказаў падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Ён адзначыў, што ў рэалізацыі гэтай магчымасці для адпачывальнікаў асабліва зацікаўлены прыватныя аздараўленчыя арганізацыі.
"У некалькіх санаторыях будуць уведзены нумары для прыёму з жывёламі. Паціху мы ідзем у гэтым напрамку, але не сказаць, што масава. У розных уласнікаў свае аргументы, але мы рухаемся ў гэтым напрамку", - удакладніў Балбатоўскі.
Больш за ўсё адпачывальнікаў – з РФ
Таксама ён агучыў, хто найчасцей прыязджае ў беларускія санаторыі. Па словах дырэктара, большая частка адпачывальнікаў – гэта расіяне (звыш 90%), але таксама праяўляюць цікавасць і жыхары прыбалтыйскіх краін.
"На працягу дзевяці месяцаў мы адсочвалі інфармацыю. Практычна кожны дзень каля 150 плюс-мінус жыхароў прыбалтыйскіх краін у нас знаходзяцца. Калі браць па статыстыцы, па колькасці замежнікаў у структуры былых краін Савецкага Саюза, Латвія і Літва стаяць на трэцім і чацвёртым месцы (сярод адпачывальнікаў - Sputnik) адпаведна", - дадаў Балбатоўскі.
Ён звярнуў увагу на тое, што на рост колькасці адпачывальнікаў з Прыбалтыкі ўплывае бязвізавы рэжым, які дзейнічае ў Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"