Беларусь разлічвае, што рэспубліцы будзе дадзены статус краіны-партнёра БРІКС, але марыць у будучым стаць паўнапраўным членам, заявіў РІА Навіны міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Мінск падаў заяўку на членства ў БРІКС у 2023 годзе.
"Мы, вядома, вельмі чакаем, што вось гэты статус будзе Беларусі дадзены", - сказаў Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, Беларусь з улікам свайго палітычнага і эканамічнага становішча мае права разлічваць стаць краінай-партнёрам БРІКС. Пры гэтым у Мінску спадзяюцца ў будучыні стаць членам гэтай арганізацыі.
"Вядома, пытанне членства – гэта наша мара", - дадаў Рыжанкоў.
Пры гэтым кіраўнік МЗС асабліва адзначыў, што беларускі бок з’яўляецца аднадумцам амаль па ўсіх палітычных пытаннях з краінамі, якія ўваходзяць у БРІКС.
"(…) у нас роўныя, добрыя адносіны, з многімі (краінамі БРІКС - Spitnik) – нават якія выходзяць на ўзровень стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў Рыжанкоў.
Кіраўнік МЗС разам з тым адзначыў, што на гэты момант Беларусь мае права толькі перыядычна, а менавіта па запрашэнні краіны, якая старшынствуе ў БРІКС, прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі, што для Беларусі абсалютна недастаткова.
Саміт краін БРІКС пройдзе ў Казані з 22 па 24 кастрычніка. Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.
У адпаведнасці са статутнымі дакументамі, адносіны паміж краінамі БРІКС будуюцца на аснове неўмяшання і ўзаемадапамогі.
Афіцыйныя саміты БРІКС праводзяцца ўжо больш за 15 гадоў, таксама вядзецца ўзаемадзеянне па лініі МЗС. Старшынства ў БРІКС пераходзіць кожны год да адной з краін-удзельніц, якая і прымае саміт. У гэтым годзе ў БРІКС старшынствуе Расія.
У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у яе зараз уваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"