МІНСК, 23 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што не верыць у распрацоўку Украінай ядзернай зброі, таму што Зяленскаму пайсці на такі крок не дазволілі ні Расія, ні Захад.
"Еўропа не проста ўпіраецца, яны катэгарычна не дапускаюць выкарыстання ядзернай зброі. Ды і амерыканцы гэтага баяцца. Таму яны Валодзю Зяленскаму не дазволяць гэта зрабіць. Гэтыя "хацелкі" ні да чаго", - сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю журналістцы УДТРК Вользе Скабеевай на палях саміту БРІКС у Казані.
У той жа час ён звярнуў увагу на тое, што Кіеву ядзернай зброі "не стварыць, але сяброў у яго там шмат, на Блізкім Усходзе і ў іншых краінах".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, трэба сачыць, каб яны "не падцягнулі" Зяленскаму "якую-небудзь гадасць", якую ён гатоў сёння выкарыстоўваць супраць РФ.
Нагадаем, Зяленскі падчас саміту ў Бруселі заклікаў кіраўнікоў дзяржаваў Еўрасюза як мага хутчэй запрасіць Украіну ў НАТА. У адваротным выпадку, паводле яго слоў, у Кіева застанецца толькі адно выйсце – пераўзбраенне. Аб намеры ўкраінскіх улад заняцца стварэннем ядзернай зброі практычна адначасова з заявай Зяленскага паведамлялі заходнія СМІ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"