https://bel.sputnik.by/20241023/akuratney-z-raketam-lukashenka-raspav-pra-nyadanya-peragavory-z-zakhadam-1090535684.html
Акуратней з ракетамі: Лукашэнка распавёў пра нядаўнія перагаворы з Захадам
Акуратней з ракетамі: Лукашэнка распавёў пра нядаўнія перагаворы з Захадам
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў прадстаўнікоў Захаду аб наступствах дазволу Кіеву біць па Расіі дальнабойнымі ракетамі. 23.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-23T20:59+0300
2024-10-23T20:59+0300
2024-10-23T21:15+0300
xvi саміт брікс у казані
брікс
навіны
спецаперацыя
аляксандр лукашэнка
украіна
расія
захад
перагаворы
казань
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/19/1085722378_0:271:3072:1999_1920x0_80_0_0_21ff64fbced96bc98a26df2a4314d4cb.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на працягу чатырох гадзін вёў перагаворы з прадстаўнікамі краін Захаду, аб гэтым ён расказаў у інтэрв’ю журналісту BBC Стывену Розенбергу.Кіраўнік дзяржавы раней паведаміў, што ў пятніцу 18 кастрычніка ён правёў перагаворы з прадстаўнікамі заходніх краін, адзначыўшы, што нягледзячы на "непублічны" дзень, на самай справе ён выдаўся вельмі цяжкім. У інтэрв’ю Розенбергу прэзідэнт раскрыў некаторыя падрабязнасці перагавораў.Як адзначыў прэзідэнт, у ходзе чатырохгадзінных перагавораў былі закрануты розныя тэмы, у тым ліку ўкраінскі і блізкаўсходні канфлікты. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў прадстаўнікоў Захаду аб наступствах, да якіх можа прывесці дазвол Кіеву біць дальнабойнымі ракетамі па тэрыторыі Расіі."Я папярэдзіў: рабяты, вы акуратней з дальнабойнымі ракетамі і іншае. Да Пуціна могуць звярнуцца, напрыклад, хусіты: "Дайце берагавыя комплексы". Якія могуць нанесці страшны ўдар па караблях. А калі ён у адплату, што вы пастаўляеце Зяленскаму дальнабойную зброю, паставіць хусітам комплексы "Бастион" і будзе паражоны хоць адзін авіяносец? Англійскі, амерыканскі і гэтак далей", - сказаў прэзідэнт.Па яго словах, прадстаўнікі Захаду адказалі, што такі варыянт развіцця падзей для іх непрымальны."Я кажу: "Я разумею. Але і для Пуціна непрымальна, калі вы будзеце пастаўляць дальнабойныя ракеты і біць па ўсёй Расіі", - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы пры гэтым, што заходнія перагаворшчыкі пагадзіліся з яго довадамі.Гульня з агнёмЯк заяўляў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, краіны НАТА цяпер вядуць дыскусію не проста наконт магчымага выкарыстання Кіевам дальнабойных узбраенняў, якія пастаўляюцца яму, а па сутнасці прымаюць рашэнне, ці ўцягвацца непасрэдна ва ўкраінскі канфлікт. І калі гэта адбудзецца, гэта зменіць яго сутнасць – Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія ствараюцца такім чынам для яе.У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю тэлеканалу Sky News Arabia адзначаў, што Расія мае ўзбраенні, якія знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці і будуць мець сур’ёзныя наступствы для гаспадароў кіеўскага рэжыму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241023/belavusa-utsyagnutasts-zakhadu--kanflkt-va-ukrane-stvarae-glabalnyya-ryzyk-1090513948.html
украіна
расія
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/19/1085722378_158:0:2889:2048_1920x0_80_0_0_69c41143285400c14b07fcd9a7c47aae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брікс, навіны , спецаперацыя, аляксандр лукашэнка, украіна, расія, захад, перагаворы, казань, у свеце, палітыка, бяспека
брікс, навіны , спецаперацыя, аляксандр лукашэнка, украіна, расія, захад, перагаворы, казань, у свеце, палітыка, бяспека
Акуратней з ракетамі: Лукашэнка распавёў пра нядаўнія перагаворы з Захадам
20:59 23.10.2024 (абноўлена: 21:15 23.10.2024) Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў прадстаўнікоў Захаду аб наступствах дазволу Кіеву біць па Расіі дальнабойнымі ракетамі.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на працягу чатырох гадзін вёў перагаворы з прадстаўнікамі краін Захаду, аб гэтым ён расказаў у інтэрв’ю журналісту BBC Стывену Розенбергу.
Кіраўнік дзяржавы раней паведаміў, што ў пятніцу 18 кастрычніка ён правёў перагаворы з прадстаўнікамі заходніх краін, адзначыўшы, што нягледзячы на "непублічны" дзень, на самай справе ён выдаўся вельмі цяжкім. У інтэрв’ю Розенбергу прэзідэнт раскрыў некаторыя падрабязнасці перагавораў.
"Мы з гэтымі людзьмі дамовіліся, што гэта закрытыя, канфідэнцыяльныя перагаворы. Яны вельмі дасведчаныя, талковыя людзі. Яны папрасіліся да мяне на прыём, я іх прыняў", - прыводзіць БелТА фрагменты інтэрв’ю.
Як адзначыў прэзідэнт, у ходзе чатырохгадзінных перагавораў былі закрануты розныя тэмы, у тым ліку ўкраінскі і блізкаўсходні канфлікты. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў прадстаўнікоў Захаду аб наступствах, да якіх можа прывесці дазвол Кіеву біць дальнабойнымі ракетамі па тэрыторыі Расіі.
"Я папярэдзіў: рабяты, вы акуратней з дальнабойнымі ракетамі і іншае. Да Пуціна могуць звярнуцца, напрыклад, хусіты: "Дайце берагавыя комплексы". Якія могуць нанесці страшны ўдар па караблях. А калі ён у адплату, што вы пастаўляеце Зяленскаму дальнабойную зброю, паставіць хусітам комплексы "Бастион" і будзе паражоны хоць адзін авіяносец? Англійскі, амерыканскі і гэтак далей", - сказаў прэзідэнт.
Па яго словах, прадстаўнікі Захаду адказалі, што такі варыянт развіцця падзей для іх непрымальны.
"Я кажу: "Я разумею. Але і для Пуціна непрымальна, калі вы будзеце пастаўляць дальнабойныя ракеты і біць па ўсёй Расіі", - сказаў Лукашэнка, адзначыўшы пры гэтым, што заходнія перагаворшчыкі пагадзіліся з яго довадамі.
Як заяўляў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, краіны НАТА цяпер вядуць дыскусію не проста наконт магчымага выкарыстання Кіевам дальнабойных узбраенняў, якія пастаўляюцца яму, а па сутнасці прымаюць рашэнне, ці ўцягвацца непасрэдна ва ўкраінскі канфлікт. І калі гэта адбудзецца, гэта зменіць яго сутнасць – Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія ствараюцца такім чынам для яе.
У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю тэлеканалу Sky News Arabia адзначаў, што Расія мае ўзбраенні, якія знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці і будуць мець сур’ёзныя наступствы для гаспадароў кіеўскага рэжыму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"