МІНСК, 23 кас – Sputnik. Малочная сыравіна ў Беларусі добрая па якасці і значна лепшая, чым у Расіі, заявіла журналістам дырэктар Малочнага саюза РФ Людміла Маніцкая на Х Міжнародным форуме "Беларусь малочная", які праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
На пытанне аб тым, ці з’яўляюцца расіяне і беларусы канкурэнтамі ў малочнай сферы, яна адказала, што ў вытворцаў дзвюх краін партнёрскія адносіны.
"Даўно, на працягу двух гадоў, мы лічым агульныя аб’ёмы. Хоць на самай справе я не згодна, што трэба так рабіць, але пакуль што менавіта так...", - дадала дырэктар Малочнага саюза.
Паводле яе слоў, 94% малочнага імпарту Беларусі прыпадае менавіта на Расію.
"Гэта дастаткова шмат. Імпарт наш увесь практычна беларускі, малыя працэнты ў іншых краін", - дадала Маніцкая.
Акрамя таго, яна лічыць, што для малочных галін дзвюх краін важная дзяржаўная падтрымка – без яе сфера не будзе развівацца.
У сваю чаргу намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Вадзім Шагойка адзначыў, што экспарт малочных прадуктаў расце, у тым ліку ў РФ, актыўна асвойваецца рынак Кітая. Ён удакладніў: ключавы рэгіён паставак у РФ – гэта Цэнтральная федэральная акруга.
"У якім засяроджана найбольшая колькасць лагістычных кампаній, і ўжо далей (прадукцыя - Sputnik) распаўсюджваецца на ўсерасійскім рынку", - сказаў намеснік міністра.
Прадстаўнікі беларускай малочнай галіны і госці з-за мяжы сабраліся 23 кастрычніка ў Мінску на дзесяты міжнародны форум "Беларусь малочная". На яго прыехалі каля 500 спецыялістаў сферы з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Славакіі, Польшчы, Турцыі, Грузіі, Сінгапура.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"