МІНСК, 28 кас – Sputnik. Беларусь і Расія зараз актыўна развіваюць авіяцыйную індустрыю і сумесна працуюць над праектам самалёта "Асвей", паведаміў першы віцэ-прэм’ер РФ Дзяніс Мантураў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Напэўна вы чулі пра самалёт "Асвей" – гэта грузапасажырскі самалёт на 19 месцаў, які ўжо ў актыўнай фазе распрацоўкі. І ў Расіі, і ў Беларусі будзе рабіцца. Гэта запатрабаваная сёння ніша", - сказаў ён журналістам у панядзелак пасля сустрэчы з беларускім кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.
Па яго словах, Расія актыўна ўзаемадзейнічае з грамадзянскімі авіяцыйнымі заводамі Беларусі па вытворчасці кампанентаў. Гаворка ідзе аб такіх паветраных суднах, як Іл-76, Ту-214, Sukhoi Superjet 100 і гэтак далей.
Акрамя таго, бакі сумесна працуюць у сферы вайсковай авіяцыі.
Тэхналагічны суверэнітэт
Мантураў заявіў, што Масква і Мінск развіваюць ва ўмовах заходніх санкцый рэальнае ўзаемадзеянне, каб замясціць увесь крытычны імпарт.
"Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на ўзровень тэхналагічнага суверэнітэту, які будзе дазваляць мець уласныя вытворчасці той прамысловай прадукцыі, у якой ёсць неабходнасць у эканомік дзвюх краін", - канстатаваў першы намеснік прэм’ер-міністра РФ.
Ён расказаў, што сёння ён з прэзідэнтам Беларусі "зверыў гадзіннік" па імпартазамяшчальных праектах, на якія Масква раней выдзеліла крэдыт больш за 100 млрд расійскіх рублёў.
"Гэта датычыцца галін мікраэлектонікі, хіміі, металургіі, машынабудавання – там, дзе мы бачым сумеснае выкарыстанне той прадукцыі, якая будзе вырабляцца на тэрыторыі Беларусі", - рэзюміраваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"