Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Галоўны ідэолаг Мінска Чамаданава падала дакументы ў ЦВК

У Беларусі 26 студзеня 2025 года пройдуць прэзідэнцкія выбары, да 1 лістапада ЦВК прымае дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў.
Sputnik
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава напярэдадні падала ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яе вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Як піша БелТА, на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын абмяркоўваўся ўдзел арганізацыі ў электаральнай кампаніі. Члены аб’яднання падтрымалі прапанову старшыні Мінскай гарадской арганізацыі БСЖ, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай вылучыць яе кандыдатуру ў якасці патэнцыяльнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі.
"Жанчыны актыўныя, прыкметныя, не пасіўныя, яны прадстаўлены ва ўсіх галінах улады, ва ўсіх грамадскіх і масавых арганізацыях. Таму тое, што сёння адбылося, – цалкам лагічна. Нам вельмі хацелася, каб сярод патэнцыяльных кандыдатаў былі, вядома, і жанчыны", - сказала старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп

У Беларусі, згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, зараз адбываецца падача заяў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Гэты этап будзе працягвацца да 1 лістапада ўключна.
29 кастрычніка адбылося пасяджанне ЦВК, на якім была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы дзеючага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.
30 кастрычніка лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
Таксама дакументы ў ЦВК аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы падаў лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, ЦВК павінна на працягу 5 дзён разгледзець дакументы і прыняць рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Раней на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты прынялі рашэнне прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 года.
Згодна з планам ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.
З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.
Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе не пазней за 9 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Лідар ЛДПБ Гайдукевіч падаў дакументы ў ЦВК