Сіярта: Венгрыя забяспечана газам і не залежыць ад транзіту праз Украіну

Прыродны газ з Расіі ў Венгрыі атрымліваюць не толькі па трубаправодзе, які праходзіць праз украінскую тэрыторыю, што гарантуе краіне стабільнае энергазабеспячэнне.
Sputnik
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Для Венгрыі не мае значэння, ці будзе паступаць у краіну газ праз Украіну, заявіў венгерскі міністр замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Петэр Сіярта на прэс-канферэнцыі са сваім беларускім калегам Максімам Рыжанковым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, Венгрыя атрымлівае расійскі газ па трубаправодзе "Турэцкі паток". У гэтым годзе па ім будзе пастаўлена 6,2 млрд кубаметраў блакітнага паліва.
"Гэта больш за 20 млн кубаметраў газу за дзень", - звярнуў увагу кіраўнік венгерскага знешнепалітычнага ведамства.
Петэр Сіярта адзначыў, што дзякуючы гэтаму трубаправоду Венгрыя забяспечана прыродным газам.
"З нашага пункту гледжання, ужо не мае значэння ці будзе ісці газ транзітам праз тэрыторыю Украіны", - канстатаваў венгерскі міністр.
Раней Петэр Сіярта назваў ірацыянальным план Еўрапейскага саюза адмовіцца да 2027 года ад расійскіх энерганосьбітаў. Афіцыйны Будапешт не стаў прытрымлівацца дадзенай палітыкі.
Паводле слоў міністра, венгерскі бок задаволены супрацоўніцтвам з расійскімі партнёрамі ў сферы энергетыкі і лепшых прапаноў па пастаўках энерганосьбітаў не атрымліваў, таму і не бачыць сэнсу адмаўляцца ад яго.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пуцін аб адмове Захаду ад энерганосьбітаў РФ: няхай жывуць на дарагім рэсурсе