МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Выстава "Праабражэнне" вядомага расійскага мастака Марка Смірнова спачатку прайшла ў Оршы, затым адкрылася ў Мінску, а далей плануецца прывезці яе ў Калінінград і Санкт-Пецярбург, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь мецэнат Віктар Маціенка.
Урачыстае адкрыццё выставы "Праабражэнне" адбылося 1 лістапада ў Доме Масквы ў беларускай сталіцы.
Маціенка распавёў, што ён родам з Сібіры – горада Омска, але ўжо больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі. Рэалізаваць гэты культурны праект удалося дзякуючы сяброўству з мецэнатам і калекцыянерам Канстанцінам Глушчанкам.
"Мы сябруем з дзяцінства, ужо 40 гадоў. Канстанцін займаецца збіральніцтвам і выставачнай дзейнасцю. І я прапанаваў, бо ў Беларусі ўжо 13 гадоў жыву, арганізаваць выставу ў Оршы і падкрэсліць менавіта гісторыю Беларусі, бо яна шырокая, як і нашыя брацкія сувязі", - сказаў Маціенка.
Паводле яго слоў, выстава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля Мінска яна адправіцца ў Калінінград і Санкт-Пецярбург.
"На наступны год у нас дата таксама круглая – 80 гадоў Перамогі над фашысцкай Германіяй і Японіяй. Таму цяпер гэта ўсё актуальна, бо на Захадзе мы ведаем, якія рухі. Па ідэі, наш самы адданы саюзнік і сябар – гэта Беларусь", - падкрэсліў Маціенка.
Выстава "Праабражэнне"
© Sputnik
Хто такі Марк Смірноў
Расійскі мастак Марк Смірноў нарадзіўся 7 студзеня 1985 года. У 2008-м ён з адзнакай скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя Канстанціна Савіцкага, а амаль праз 10 гадоў – Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны інстытут імя В.І. Сурыкава.
З 2010-га з’яўляецца членам Міжнароднага Фонду "Культурное Достояние", акадэмікам Еўрапейскай Акадэміі Прыродазнаўчых навук у Гановеры (Германія). Некалькі гадоў запар прадстаўляе Расію на міжнародным салоне сучаснага мастацтва ў Луўры ў Парыжы.
Імя Смірнова непадзельна звязана з культурай Расіі і яе прыродай. Мастак вельмі любіць падарожнічаць, у розных краінах ён імкнецца зразумець побыт, культуру, вобраз і асаблівасці мышлення мясцовых жыхароў. Часцей за ўсё піша ў жанры пейзажа.
"Праабражэнне"
Каля 40 пейзажаў і жанравых твораў, прадстаўленых на выставе "Праабражэнне", створаны Смірновым падчас творчых паездак у Кітай, Кыргызстан, Табольск, Крым, Волагду, Архангельск, Пераслаўль-Залескі, Сергіеў Пасад і Кастраму.
Выстава "Праабражэнне"
© Sputnik
Большая частка работ мастака прысвечана тэме праваслаўя. Майстар з асаблівым трапятаннем піша старажытныя храмы.
Смірноў таксама шмат паездзіў па Беларусі, у бліжэйшы час знакавыя культурныя аб’екты рэспублікі дапоўняць яго калекцыю.
Выстава "Праабражэнне" прадоўжыцца ў Мінску да 13 лістапада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"