Лукашэнка хоча знізіць здабычу калію

Беларускі бок звярнуў увагу, што кан’юнктура цэн на рынку калійных удабрэнняў складваецца не на карысць айчынных вытворцаў.
Sputnik
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе назначэння на пасаду гендырэктара Беларуськалія Андрэя Рыбакова прапанаваў знізіць узровень здабычы калію.
Паводле яго слоў, трэба прапрацаваць з расійскім бокам пытанне здабычы калію. На рынку склаліся нізкія цэны на калійныя ўдабрэнні, а праца па іх здабычы вельмі няпростая.

"Можа быць, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, можа, 11, знізіць здабычу калійных удабрэнняў", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Беларускі лідар удакладніў, што гэта не прывядзе да дэфіцыту на рынку калійных удабрэнняў, але дасць магчымасць усім зразумець, што гэта прадукцыя дорага каштуе і за яе трэба плаціць адпаведным чынам.
Лукашэнка нагадаў, што да гэтага пытання ўжо падыходзілі, але вельмі даўно. Ён прапанаваў зноў абмеркаваць з вытворцамі калійных удабрэнняў зніжэнне вытворчасці.
"Я схільны да таго, што нам працэнтаў на 10 (можа быць, больш) трэба знізіць вытворчасць. Галоўнае, каб не пацярпелі людзі: каб своечасова плацілі заработную плату і гэтак далей. Прапрацуй гэта пытанне", - даручыў прэзідэнт новаму кіраўніку "Беларуськалія" .

Запыты на калій і сумесную вытворчасць

Таксама кіраўнік дзяржавы праінфармаваў, што ў Беларусі шмат запытаў на калій і сумесную вытворчасць удабрэнняў. Пры гэтым ён не стаў называць дзяржавы, якія гэта прапануюць.
"Трэба на гэта ісці: мы кудысьці паставім калій, стаіць там завод на мяжы недзе – змешваем удабрэнні і адразу за мяжу прадаем разам. Попыт вялізны: на прадукты харчавання заўсёды будзе попыт вялікі, а без мінеральных удабрэнняў якія прадукты? Таму трэба выходзіць на дзяржавы, з якімі мы можам вырабляць гэтыя ўдабрэнні", - лічыць Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка назначыў новага кіраўніка Беларуськалія