МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у адкрыцці басейна міжнароднага стандарту ў беларускай сталіцы, які пабудаваў кітайскі бок, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы адкрываем знакавы аб’ект – новы сучасны басейн міжнароднага стандарту", - сказаў прэзідэнт.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці басейна ў Мінску
© Sputnik / Станислав Лобатый
Паводле яго слоў, важны і той факт, што гэта адбылося напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Лукашэнка нагадаў, што Беларусь адзіная на постсавецкай прасторы захавала гэтую вялікую дату ў сваім календары.
Басейн міжнароднага класа ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
"Традыцыйна да свята мы самі сабе робім знакавыя падарункі і адкрываем сацыяльна значныя аб’екты. Па ўсёй краіне мы пачалі ўжо дарыць беларускаму народу знакавыя падарункі", - адзначыў беларускі лідар.
Ключ ад басейна
Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань перадаў сімвалічны ключ ад новага спартыўнага комплексу прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
"Перш за ўсё, дазвольце мне ад імя ўрада Кітая і сябе асабіста павіншаваць вас з адкрыццём басейна. Выказваю падзяку і пашану будаўнікам абедзвюх краін", - сказаў дыпламат.
Паводле яго слоў, на аб’екце працавалі больш за тысячу будаўнікоў.
Басейн міжнароднага стандарту кітайскі бок пачаў будаваць у Мінску на вуліцы Кальварыйская (каля станцыі метро "Маладзёжная) у 2019 годзе. Адначасова з ім пачалі ўзводзіць і нацыянальны футбольны стадыён на Ванеева.
Басейн міжнароднага класа ў Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко
Басейн міжнароднага стандарту мае ўмяшчальнасць шэсць тысяч месцаў гледачоў, плошча 40 тысяч "квадратаў" і вышыню 31 метр. Спарткомплекс плануецца выкарыстоўваць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў, у якасці трэніровачнай базы для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні, а таксама як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.
У будынку пяць водных чаш – гэта дасць магчымасць многім аматарам і спартсменам адначасова трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"