Лукашэнка патлумачыў, чаму 7 лістапада засталося святочнай датай у Беларусі

Беларускі прэзідэнт урачыста адкрыў у Мінску новы плавальны басейн, які стаў падарункам да 7 лістапада.
Sputnik
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі захаваны ў Беларусі як свята не таму, што прэзідэнт краіны – заўзяты камуніст, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці басейна міжнароднага стандарту, які пабудаваў кітайскі бок у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Калісьці мы, старэйшыя людзі, сапраўды свята (7 лістапада - Sputnik) святкавалі як вялікае. Потым тыя, хто святкаваў, усе адышлі ад гэтых свят, ад гэтага свята. І толькі ў Беларусі мы захавалі гэтае вялікае свята. Беларусь – адзіная (краіна - Sputnik), як я сказаў, на постсавецкай прасторы, якая захавала чырвоны дзень календара", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што святочны дзень 7 лістапада захаваны, бо "гэта наша гісторыя".
"…А што за святам? А за святам вы, напэўна, памятаеце, я сказаў: "Ну, давайце да 7 лістапада будзем рабіць самі сабе падарункі. Таму мы пакінулі гэтае свята, і па ўсёй краіне не з сённяшняга дня, а з пазаўчарашняга мы пачалі ўжо дарыць нашаму беларускаму народу знакавыя падарункі", - дадаў прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што новы басейн у Мінску – адзін з такіх падарункаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка адкрыў басейн у Мінску