МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Тэрмін выплаты маёмасных падаткаў фізічных асоб заканчваецца ў пятніцу, 15 лістапада, перадае Sputnik.
Маёмасныя падаткі за мінулы год павінны заплаціць беларусы, якія маюць ва ўласнасці нерухомасць, транспарт і зямельныя ўчасткі. Падатак на дом або кватэру, а таксама зямельны ўчастак у гэтым годзе неабходна пагасіць часткова, паколькі ў 2022-м ужо ўносіўся аванс.
Што датычыцца транспартнага падатку, то яго неабходна пагасіць поўнасцю за ўвесь 2023 год. Па звестках МПЗ, маёмасныя падаткі павінны заплаціць прыкладна 3,5 млн беларусаў. Па стане на 9 лістапада грамадзяне рэспублікі заплацілі большую частку прад’яўленай сумы падаткаў – 70%. Найбольшы працэнт выплаты – па падатку на нерухомасць (больш за 90%).
Калі пратэрмінаваць плацеж, пеня пачне налічацца з 16 лістапада. Таксама ёсць магчымасць звярнуцца ў выканкам з просьбай аб адтэрміноўцы плацяжу – калі ёсць дакументы, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Некаторыя фізічныя асобы маюць ільготы па падатку на нерухомасць. У прыватнасці, за адну кватэру падатак не плацяць інваліды 1-й і 2-й груп, пенсіянеры па ўзросце і непаўналетнія. Шматдзетныя сем'і поўнасцю вызвалены ад выплаты, нават калі ў іх ва ўласнасці некалькі кватэр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"