МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Канцлер ФРГ Олаф Шольц сапраўды паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-сакратара нямецкага кабміна Штэфена Хебештрайта.
"Сёння днём федэральны канцлер Олаф Шольц правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным", - заявіў Хебештрайт.
Паводле яго слоў, канцлер "запатрабаваў ад Пуціна скончыць вайну і вывесці войскі". Таксама Шольц заклікаў Маскву быць гатовай да перагавораў з Кіевам для дасягнення "справядлівага і трывалага міру".
Акрамя таго, кіраўнік нямецкага ўрада заявіў: Германія і надалей будзе падтрымліваць Украіну, колькі неабходна. Пры гэтым, паводле слоў Хебештрайта, канцлер ФРГ папярэдне сазваніўся з Уладзімірам Зяленскім і мае намер зноў гэта зрабіць пасля размовы з расійскім лідарам.
Паведамляецца таксама са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах ФРГ, што Пуцін і Шольц дамовіліся падтрымліваць кантакт у далейшым.
Раней аб тым, што пасля прыкладна двухгадовага перапынку Пуцін і Шольц пагутарылі па тэлефоне, паведамілі СМІ – Süddeutsche Zeitung і DPA (Deutsche Presse-Agentur. Гэтую размову анансаваў і шэраг заходніх СМІ, у тым ліку Bloomberg.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"