МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне павялічыць расходы на такія сферы, як ахова прыроднага асяроддзя, а таксама культура і мастацтва, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №826 ад 11 лістапада, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, Саўмін даручыў Мінфіну павялічыць сёлета выдаткі рэспубліканскага бюджэту, якія былі прадугледжаны Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, больш чым на 3,582 млн беларускіх рублёў.
З іх больш за 2,882 млн рублёў будуць накіраваны на выплату заробкаў работнікам арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку, а таксама на правядзенне неабходнай мадэрнізацыі і будаўніцтва ў сферы аховы прыроднага асяроддзя.
Яшчэ 700 тыс рублёў накіруюць на правядзенне мадэрнізацыі і капітальнага рамонту аб’ектаў сферы культуры і мастацтвы.
У дакуменце таксама гаворыцца, што гэтыя расходы павялічаць за кошт скарачэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, якія былі прадугледжаны Кіраўніцтвам справамі прэзідэнта на іншыя дзяржорганы і арганізацыі, друкаваныя СМІ і выдавецтвы, а таксама на пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
У канцы кастрычніка Саўмін таксама даручаў міністэрству фінансаў павялічыць у бягучым годзе адлічэнні з рэспубліканскага бюджэту, але на фінансаванне работ па геалагічным вывучэнні нетраў.
У прыватнасці, гэтым рашэннем дадаткова выдзелены 5,480 млн бел. руб. Разам з тым, скарочаны расходы рэспубліканскага бюджэту, якія былі прадугледжаны "па функцыянальнай класіфікацыі на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"