МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".
У панядзелак 18 лістапада кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчу з губернатарам Смаленскай вобласці Васілём Анохіным.
"Тое, што мы крыху звальваемся па тавараабароце – трэба разабрацца", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што раней тавараабарот Беларусі і Смаленскай вобласці складаў каля 5 млрд долараў.
На сустрэчы з кіраўніком прыгранічнага расійскага рэгіёна Лукашэнка адзначыў, што неабходна стварыць сэрвісны цэнтр МАЗа ў Смаленскай вобласці. Таксама беларускі бок хацеў бы паўдзельнічаць у абнаўленні парка пасажырскай тэхнікі рэгіёна.
Іншыя важныя напрамкі супрацоўніцтва, якія агучыў беларускі прэзідэнт – гэта пастаўкі дарожна-камунальнай тэхнікі, зборачныя вытворчасці "БабруйскАграмаша" і "Мотавелазавода", станкабудаванне. Размова ішла і аб пастаўках прадуктаў харчавання.
"Для таго, каб усё было нармальна, трэба забяспечыць свабоду перамяшчэння людзям", - таксама адзначыў Лукашэнка.
Раней паведамлялася, што з 1 жніўня Смаленская і Віцебская вобласць пасля доўгага перапынку аднавілі трансгранічныя пасажырскія зносіны па чыгунцы. Расійскі бок запусціў рэйкавыя аўтобусы – невялікія прыгарадныя цягнікі. Яны ходзяць ад Смаленска да двух населеных пунктаў Віцебскай вобласці – Заольшы і Асінаўкі. Ад Заольшы можна дабрацца на мясцовых беларускіх цягніках да Віцебска, а ад Асінаўкі – да Оршы.
Пры гэтым да 2013 года былі прамыя прыгарадныя цягнікі Смаленск-Орша і Смаленск-Віцебск. Цяпер ёсць толькі варыянт падарожжа з перасадкамі. Ён даступны для грамадзян Беларусі і Расіі, гэта значыць пасажыры павінны браць з сабой пашпарты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"