МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Дазвол наносіць удары ўглыб РФ, калі ён быў прыняты і даведзены да кіеўскага рэжыму, азначае новы віток напружанасці, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі дальнабойнымі ракетамі – у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб ракетах ATACMS.
Выданне са спасылкай на афіцыйных асоб удакладніла, што гэты крок цяперашняга гаспадара Белага дома (да заканчэння яго паўнамоцтваў засталося два месяцы) звязаны з тым, што ў Курскай вобласці нібыта знаходзяцца вайскоўцы з КНДР. Падкрэсліваецца, што гэта і "выклікала неабходнасць узмацнення абароны ўкраінскіх вайскоўцаў".
"Калі такое рашэнне сапраўды было сфармуліравана і даведзена да кіеўскага рэжыму, то, вядома ж, гэта якасна новы віток напружанасці і якасна новая сітуацыя з пункту гледжання ўцягнутасці ЗША ў гэты канфлікт", - заявіў Пяскоў у панядзелак.
Пяскоў дадаў, што пазіцыю РФ па гэтым пытанні раней агучыў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Што сказаў Пуцін
Раней у кастрычніку прэзідэнт РФ звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым не ў стане самастойна наносіць высокадакладныя ўдары ўглыб Расіі, і тэхнічную магчымасць для гэтага маюць толькі ваенныя НАТА. Для гэтага патрэбны даныя еўрапейскіх ці амерыканскіх спадарожнікаў, акрамя таго, палётныя заданні ў гэтыя сістэмы могуць уносіць толькі ваенныя НАТАўскіх краін. Такім чынам, дазвол на такія атакі НАТА будзе выдаваць не Украіне, а сабе.
Калі такое рашэнне будзе прынята, падкрэсліў расійскі лідар, гэта істотна зменіць сутнасць і прыроду канфлікту.
"А калі гэта так, мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні, зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць ствараць", - заявіў прэзідэнт РФ.
Пуцін таксама сказаў, што Мінабароны РФ вывучае розныя варыянты адказу на магчымыя дальнабойныя ўдары заходнімі ўзбраеннямі па тэрыторыі Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"