Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве

Мезенцаў: просьба Лукашэнкі аб "Орешнике" – гэта сігнал непрыяцелям

Пасля пасяджэння ВДС беларускі прэзідэнт звярнуўся да Пуціна з просьбай размясціць сістэму "Орешник" на тэрыторыі Беларусі.
Sputnik
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў назваў просьбу прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі размясціць "Орешник" на тэрыторыі рэспублікі пэўным сігналам ворагам.

"Тое, што па выніках сустрэчы (...) Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка запытаў ва Уладзіміра Уладзіміравіча права на размяшчэнне новай сістэмы ўзбраенняў "Орешник" на тэрыторыі Беларусі (...) – гэта яшчэ і сігнал непрыяцелям: не трэба дражніць, не трэба правакаваць Расію і Беларусь на тыя ўчынкі, за якія потым Захаду будзе сорамна і давядзецца адказваць перад сваім народам", - заявіў ён журналістам пасля пасяджэння ВДС у Мінску.

Ён адзначыў гатоўнасць Расіі да дыялогу, але Захад распальвае канфлікт ва Украіне, не шкадуючы яе грамадзян.
"Галоўнае для яго – не дабрабыт грамадзян і будучыня Украіны, а геапалітычныя інтарэсы і пагрозы эканамічнай будучыні, якія яны пралічваюць і фарміруюць без удзелу Расіі як роўнага партнёра", - працягнуў дзяржсакратар.
Мезенцаў заклікаў пачакаць і паглядзець, ці пачуюць на Захадзе сігнал Мінска і Масквы.
"Давайце пачакаем. Гэта будзе індыкатар палітычнай сталасці многіх лідараў Захаду, адэкватнасці іх рэаліям сучаснага свету і той адказнасці, якую яны абавязаны несці перад сваімі народамі", - сказаў на заканчэнне ён.
Раней на пасяджэнні ВДС прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага калегу Уладзіміра Пуціна забяспечыць рэспубліку такімі сістэмамі. Кіраўнік РФ адзначыў, што лічыць размяшчэнне ў краіне "Орешника" магчымым, гэта адбудзецца ў другой палове 2025 года – па меры нарошчвання яго серыйнай вытворчасці ў РФ.

Першае выкарыстанне "Орешника"

Украінскія ўзброеныя сілы 19 лістапада ўдарылі па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях, ужыўшы дальнабойныя амерыканскія ракеты ATACMS і брытанскія Storm Shadow.
У адказ на гэта Узброеныя сілы РФ нанеслі камбінаваны ўдар па адным з аб’ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны, падчас якога ўпершыню ў баявых умовах была выпрабаваная найноўшая балістычная ракетная сістэма сярэдняй далёкасці "Орешник".
Пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Расіі пачалася серыйная вытворчасць гэтай ракетнай сістэмы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Пуцін: "Орешник" могуць размясціць у Беларусі ў 2025 годзе