Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін: "Орешник" могуць размясціць у Беларусі ў 2025 годзе

© POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2024
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі раней прапанаваў свайму калегу паставіць у Беларусі гэтыя ракеты і заявіў, што для іх знойдуцца пляцоўкі.
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць магчымым размяшчэнне на беларускай тэрыторыі ракетнага комплексу "Орешник" ужо ў 2025 годзе, аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое праходзіць у пятніцу ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Лічу размяшчэнне такіх комплексаў, як "Орешник" на тэрыторыі Беларусі магчымым", - сказаў ён, удакладніўшы, што гэта можа адбыцца ўжо ў наступным годзе.
Паводле яго слоў, комплексы будуць паступаць на ўзбраенне расійскай арміі і паралельна ў Беларусь.
Кіраўнік РФ адзначыў, што пры іх размяшчэнні ў рэспубліцы спецыялістам трэба будзе вырашыць шэраг пытанняў, у тым ліку з вызначэннем мінімальнай далёкасці выкарыстання ракет з улікам прыярытэтаў забеспячэння бяспекі Беларусі.
Раней на пасяджэнні ВДС у Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскага калегу забяспечыць рэспубліку такімі сістэмамі.

Першае выкарыстанне "Орешника"

Украінскія ўзброеныя сілы 19 лістапада ўдарылі па аб’ектах у Курскай і Бранскай абласцях, ужыўшы дальнабойныя амерыканскія ракеты ATACMS і брытанскія Storm Shadow.
У адказ на гэта Узброеныя сілы РФ нанеслі камбінаваны ўдар па адным з аб’ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны, падчас якога ўпершыню ў баявых умовах была выпрабаваная найноўшая балістычная ракетная сістэма сярэдняй далёкасці "Орешник".
Пазней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў Расіі пачалася серыйная вытворчасць гэтай ракетнай сістэмы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць "Орешник" на тэрыторыі Беларусі
Стужка навiн
0