МІНСК, 10 сне – Sputnik. Лідар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў прынёс у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, перадае карэспандэнт Sputnik. Гэта першы прэтэндэнт, які падаў пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, у пакеце дакументаў – пісьмовая заява аб згодзе балаціравацца, біяграфічныя даныя, даведка або копіі дакументаў аб адукацыі, месцы працы.
Таксама ў пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах за 2023 год.
Да 21 снежня выбарчыя камісіі павінны будуць перадаць у Цэнтрвыбаркам правераныя падпісныя лісты.
ЦВК прыняла і будзе правяраць сапраўднасць дакументаў і пасля гэтага прыме рашэнне.
Сыранкоў паведаміў, што ў падтрымку яго вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты сабрана больш за 170 тыс подпісаў. Па заканадаўстве, для рэгістрацыі кандыдатам трэба сабраць 100 тыс дакладных подпісаў.
"Пададзены вычарпальны пералік дакументаў для рэгістрацыі мяне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты", - заявіў ён журналістам пасля падачы дакументаў.
Сыранкоў нагадаў, што ў мінулую пятніцу ў Беларусі завяршыўся перыяд збору подпісаў.
"Дзякуючы зладжанай працы ініцыятыўнай групы, па ўсёй краіне былі арганізаваны на дастаткова якасным узроўні пікеты, праводзіліся абходы з мэтай збору подпісаў. Сам працэс збору подпісаў не быў самамэтай. Для нас было вельмі важна пагутарыць з выбаршчыкамі, грамадзянамі, каб зразумець, чым сёння жывуць людзі, якія праблемы іх хвалююць", - сказаў Сыранкоў.
Выбары ў Беларусі
З 21 па 25 студзеня 2025 года ўключна ў краіне пройдзе датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. Асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
Вынікі галасавання Цэнтрвыбаркам падвядзе не пазней за 5 лютага.
Пры неабходнасці другі тур адбудзецца не пазней за 9 лютага 2025 года.
Цяпер у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"