МІНСК, 13 сне – Sputnik. Ратавальнікі ліквідавалі пажар у гандлёвым цэнтры "Беларусь" у Віцебску, паведаміў начальнік Віцебскага аблупраўлення МНС Сяргей Мялешкін.
"Пажар у гандлёвым цэнтры ліквідаваны. Работнікі МНС пры дапамозе вышыннай тэхнікі выратавалі 6 чалавек і 4 вывелі з памяшканняў пры дапамозе масак", - сказаў ён.
Таксама, паводле слоў Мялешкіна, з-за інцыдэнту з будынка эвакуіраваліся 215 чалавек.
Прадстаўнік аблупраўлення МНС расказаў, што для правядзення выратавальных работ і ліквідацыі пажару прыцягвалася 21 адзінка тэхнікі, было задзейнічана 90 ратавальнікаў.
"Плошча пажару склала 2 000 квадратных метраў", - удакладніў Сяргей Мялешкін.
Паводле яго слоў, падчас ліквідацыі НС пацярпелі два работнікі МНС, аднак "іх жыццю і здароўю нічога не пагражае".
Цяпер, дадаў ён, на месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група – прычына і акалічнасці пажару высвятляюцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"