Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Місія назіральнікаў СНД пачала работу ў Мінску

Кіраўнік Місіі назіральнікаў на выбарах – генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў – атрымаў пасведчанне нумар адзін.
Sputnik
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Місія назіральнікаў СНД пачала работу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, яе ўзначальвае генеральны сакратар арганізацыі Сяргей Лебедзеў.
Сёння ён сустрэўся з кіраўніком ЦВК Беларусі Ігарам Карпенкам, які ўручыў яму пасведчанне №1, перадае карэспандэнт Sputnik.
Як адзначыў Лебедзеў на сустрэчы, місія назіральнікаў СНД стала 13-й, якая працуе ў Беларусі.
Сяргей Лебедзеў з пасведчаннем
"Мы прыехалі як сябры", - сказаў ён.
Лебедзеў падзякаваў за запрашэнне назіраць за выбарамі.
"Я вельмі крануты тым, што мне ў чарговы раз даверылі ўзначаліць місію. (...) Папярэдні вопыт узаемадзеяння з беларускімі структурамі пераконвае нас у тым, што ўзаемадзеянне будзе канструктыўным, я б нават сказаў, сяброўскім, што адпавядае адносінам паміж партнёрамі на прасторы СНД", - сказаў ён.
Штаб місіі ўжо сфарміраваны, яго ўзначаліць першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў.
У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка адзначыў, што ў рэспубліцы рады вітаць місію назіральнікаў СНД.
"Мы створым усе ўмовы неабходныя ўмовы для работы, акажам садзейнічанне па ўсіх напрамках", - сказаў Карпенка.
Цяпер ідзе акрэдытацыя назіральнікаў. Ужо акрэдытавана больш за 70 міжнародных назіральнікаў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года. ЦВК прыняла дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты ад пяці прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
Плануецца, што 23 снежня пройдзе пасяджанне ЦВК, на якім будуць разгледжаны пытанні рэгістрацыі кандыдатаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты