МІНСК, 19 сне – Sputnik. Расія будзе рада бачыць усіх, хто пажадае прыехаць у Маскву, каб адзначыць 80-годдзе Перамогі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас прамой лініі, сумешчанай з выніковай прэс-канферэнцыяй 2024 года.
“Мая пазіцыя ў тым, што мы ўвогуле адкрыты для ўсіх, хто хоча быць з намі ў гэты дзень у Маскве і адзначаць гэтую дату. Мы будзем рады ўсіх бачыць, у тым ліку і ўдзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі, якія ўнеслі свой прыкметны ўклад у вырашэнне пытання перамогі над нацызмам", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар у тым ліку выказаўся аб тым, што Расія не была запрошана на 80-годдзе высадкі ў Нармандыі, а таксама на памятныя мерапрыемствы ў Асвенцыме, якія пройдуць у студзені 2025 года.
"Што датычыцца запрашэння нас, куды б там ні было, мы нікуды не імкнёмся. Нам дома добра. Другое – мы ніколі не забудзем тыя ахвяры, якія былі прынесены нашым народам на алтар перамогі над нацызмам", - падкрэсліў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, тое, што сёння на Захадзе спрабуюць забыць і перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны – гэта чакана.
"Гэта натуральна для іх, для сённяшніх кіраўнікоў, таму для іх гэта лінія атакі на Расію ў цэлым. Забыцца, не ўспамінаць – гэта іх справа", - сказаў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"