МІНСК, 26 сне – Sputnik. Несамастойнасць кіеўскага рэжыму добра вядома, сказаў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, калі казаць аб прысутнасці НАТА ва Украіне, то ў першую чаргу тут трэба мець на ўвазе Злучаныя Штаты. Амерыканскія спецслужбы былі там задоўга да дзяржперавароту.
"Пасля дзяржперавароту яны там проста асталяваліся. У Службе бяспекі Украіны ў іх быў цэлы паверх, а можа быць нават два. Таму несамастойнасць кіеўскага рэжыму, які прыйшоў да ўлады ў выніку путчу, яна добра вядома. І ніхто ўласна ў гэтым не сумняваецца", - адзначыў расійскі міністр.
Лаўроў удакладніў, што кіеўскім рэжымам кіруюць перш за ўсё англасаксы і іншыя краіны Паўночнаатлантычнага альянсу і Еўрапейскага Саюза.
Кіраўнік МЗС РФ расказаў, што ва Украіне быў створаны апарат прадстаўніка НАТА. Цяпер у гэтай місіі працуе каля 50 чалавек і яшчэ 20 павінны з’явіцца ў наступным годзе.
"Гэта не такая значная падзея, але тым не менш – гэта такі дадатковы факт, які пацвярджае, што Вашынгтон і яго саюзнікі прыбіраюць Украіну да рук, устанаўліваюць шчыльны кантроль, ушчыльняюць ужо ўстаноўлены кантроль за ўсімі сферамі жыцця гэтай дзяржавы, у тым ліку сектар бяспекі, сектар абароны", - канстатаваў ён.
На думку міністра, Захад раіць украінскім уладам дзейнічаць так, як найперш выгадна самому Захаду. Так, адкрыта і бесцырымонна выказваліся патрабаванні панізіць прызыўны ўзрост, не хаваючы, што гэта выгадна ЗША.
Трансляцыю прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Лаўрова глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"