Нацбанк увёў ліміты на зняцце наяўных грошай з замежных картак

Банкаўскі рэгулятар Беларусі да 1 лютага 2025 года абмежаваў некаторыя аперацыі для фізічных асоб, атрымаўшы некаторыя даныя ад праваахоўнікаў.
Sputnik
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Часовыя абмежаванні на зняцце грошай з банкаўскіх карт замежных эмітэнтаў уведзены з 20 снежня 2024 года, паведамляе Нацбанк Беларусі.
Ліміты будуць дзейнічаць да 1 лютага наступнага года. На працягу месяца можна будзе зняць не больш за 25 базавых велічынь, гэта значыць да тысячы беларускіх рублёў (каля 29,7 тысячы расійскіх ці прыкладна 289 долараў). З 1 студзеня 2025 года гэта будзе сума не больш за 1 050 рублёў (31,2 тысячы расійскіх ці каля 302 долараў).
"Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка з улікам аператыўнай інфармацыі, якая паступае ад праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, у мэтах зніжэння рызык учынення рознага роду супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да грамадзян і юрыдычных асоб", - сказана ў паведамленні.
Пры жаданні зняць больш грошай з замежнай карты трымальнік павінен звярнуцца ў касу банка, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу.
Уведзена і яшчэ адно абмежаванне. Уносіць наяўныя на рахунак праз банкаматы, інфакіёскі і іншыя падобныя прылады па сістэме АРІП можна толькі з карткай або з выкарыстаннем "іншага плацежнага інструмента, які прадугледжвае ідэнтыфікацыю яго трымальніка".
Унесці грошы можна і праз касы банкаў, але таксама з дакументам, які сведчыць асобу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Сілавікі выявілі кол-цэнтры махляроў у Мінску і Маскве