Відэа

Мінчане расказалі, што чакаюць ад Новага 2025 года – відэа

Міру, дабра, аптымізму і радавацца нават дробязям – што жадаюць мінчане і госці беларускай сталіцы ў Новым годзе самі сабе і суайчыннікам – самыя арыгінальныя пажаданні глядзіце на відэа.
Sputnik
Кожны год навагодняе ўбранне Мінска ўражвае гараджан і гасцей горада сваёй разнастайнасцю. Як на цэнтральных плошчах, так і ў спальных раёнах ёсць свае разыначкі ў афармленні – дрэвы, якія свецяцца агнямі, рознакаляровае падсвятленне будынкаў, святочныя інсталяцыі ў выглядзе пернікавых домікаў, фігуры казачных персанажаў і мноства іншых нюансаў.
Каля Нацыянальнай бібліятэкі размясцілася міні-рэзідэнцыя Дзеда Мароза, дзе можна пагутарыць з галоўным зімовым чараўніком, тут жа дзейнічае і навагодняя пошта, дзе можна адправіць і пісьмо з пажаданнямі на Новы год родным і сябрам.
Па традыцыі галоўны навагодні кірмаш разгарнуўся каля Палаца Спорту. Тут можна пакаштаваць разнастайныя смачнасці, а таксама закупіцца навагоднімі падарункамі і сувенірамі.
"Настрой выдатны, вясёлы і па-сапраўднаму навагодні", - расказаў журналістам мінчанін. Мужчына пажадаў усім беларусам міру, дабра, шчасця і любві ў Новым годзе.
"Усіх віншую з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, жадаю ўсім аптымізму ў новым годзе, шануйце кожны момант свайго жыцця і радуйцеся нават дробязям. Няхай больш будзе ў вас падстаў для радасці і пазітыву", - пажадала госця горада.
"Чакаю, напэўна, весялосці, чакаю свята, чакаю добрага настрою, добрага баўлення часу з сям’ёй, з сябрамі. Чакаю цуду, чакаю ўсяго добрага", - падзялілася з журналістамі мінчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"