Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Лукашэнка: Беларусь працягне супрацоўнічаць з РФ для забеспячэння бяспекі

У аўторак апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Sputnik
МІНСК, 14 сту – Sputnik. Беларусь будзе супрацоўнічаць з Расіяй у мэтах забеспячэння гарантый бяспекі, гаворыцца ў перадвыбарнай праграме кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў апублікавалі ў аўторак дзве газеты – "Звязда" і "Рэспубліка" – на беларускай і рускай мовах.
"У нас абарончая палітыка, але ў выпадку агрэсіі і ўварвання ў Беларусь мы павінны быць гатовы абараніць сваю Радзіму", - гаворыцца ў перадвыбарнай праграме дзеючага кіраўніка дзяржавы.
Адзначаецца, што рэспубліка працягне фармираваць сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама супрацоўнічаць з Расіяй "для забеспячэння надзейных гарантый бяспекі".
З пункту гледжання геапалітыкі свет знаходзіцца ў найвышэйшым за апошнія 80 гадоў пункце небяспекі, што адбіваецца і на Беларусі.
"Сённяшнія выклікі заключаюцца ў "адмене" Беларусі як краіны. Не сціхаюць спробы ўнесці раскол у наша грамадства, падарваць наша адзінства і стабільнасць", - гаворыцца ў праграме.
У сувязі з гэтым у ёй змяшчаецца заклік да выбаршчыкаў "накіраваць усе намаганні на тое, каб зберагчы краіну".
Усяго ў перадвыбарнай праграме Лукашэнкі з назвай "Час выбраў нас" некалькі раздзелаў, якія закранаюць пытанні незалежнасці, перспектывы развіцця краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Карпенка растлумачыў, чаму бюлетэні на выбарах будуць на беларускай мове