Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Бюлетэні для галасавання на выбарах надрукаваны ў Беларусі

Беларускі Дом друку сёння пачаў адгрузку для выбарчых камісіяй надрукаванага тыражу бюлетэняў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
Sputnik
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Больш за сем мільёнаў бюлетэняў для галасавання паступіць на выбарчыя ўчасткі перад пачаткам датэрміновага галасавання.
За 11 дзён да асноўнага дня выбараў Беларускі Дом друку пачаў адгрузку надрукаваных бюлетэняў. Сёння ўпакаваныя пачкі адправіліся ў Магілёўскую і Брэсцкую вобласці.
"Бюлетэні выраблены па заказе ЦВК, іх колькасць звязана з колькасцю выбаршчыкаў, закон прадугледжвае выраб невялікага запасу бюлетэняў на выпадак, калі выбаршчыкі будуць іх псаваць", - расказала журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская.
Паводле яе слоў, выраблена крыху больш за сем мільёнаў бюлетэняў і сёння па распрацаваным графіку пачалася іх выдача ў рэгіёны.
Старшыня магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса
У кіраўнікоў абласных выбарчых камісій і Мінскай гарадской выбарчай камісіі ёсць спецыяльная даверанасць, на падставе якой яны атрымліваюць у Беларускім Доме друку партыі бюлетэняў. У кожным пачку па адной тысячы бюлетэняў, важыць ён крыху больш за 3,5 кг.

Толькі адзін раз

Сакратар ЦВК нагадала, што ў адпаведнасці з заканадаўствам выбаршчык можа атрымаць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага.
Як выглядае бюлетэнь на выбарах – 2025
"У прынцыпе ёсць права толькі на адну памылку пры запаўненні бюлетэня. Калі выбаршчык па нейкай прычыне заблытаўся ці памылкова паставіў нейкі знак у квадраце бюлетэня, адпаведна ён можа толькі адзін раз звярнуцца ва ўчастковую камісію, і яна выдасць толькі адзін бюлетэнь замест сапсаванага", - растлумачыла Балдоўская.
Паводле яе слоў, як паказвае вопыт мінулых выбарчых кампаній, зусім невялікая колькасць выбаршчыкаў псуюць бюлетэні.
"Такіх людзей няшмат. У асноўным людзі разумеюць, як правільна запаўняць бюлетэнь", - сказала яна.
Пры гэтым сакратар ЦВК звярнула ўвагу, што ў кабінках галасавання і на самім бюлетэні ёсць інфармацыя аб парадку запаўнення.
Як выглядае бюлетэнь на выбарах – 2025
"У бюлетэнь унесены даныя аб пяці кандыдатах, насупраць кожнага кандыдата размешчаны квадрат, у адным з гэтых квадратаў выбаршчык павінен паставіць знак, напрыклад "галачку", - паведаміла Балдоўская.

Высокі ўзровень абароны

Форма і колер бюлетэня зацвярджаецца ЦВК.
"З мэтай абароны бюлетэня ўстаноўлены яго памер, з адваротнага боку бюлетэня нанесена каляровая сетка, якая павінна паслужыць адным са спосабаў абароны бюлетэня ад падробкі", - адзначыла яна.

Адміністрацыйная адказнасць

Сакратар ЦВК адзначыла, што ў абноўленым некалькі гадоў таму заканадаўстве з’явілася адказнасць за фатаграфаванне запоўненага бюлетэня. Яна ўжо дзейнічала падчас Адзінага дня галасавання.
Паводле яе слоў, за парушэнне забароны на фатаграфаванне і відэаздымку запоўненага бюлетэня ў Беларусі ўведзена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, яго памер складае 15 базавых велічынь.

Па заказе ЦВК

Па заказе ЦВК таксама надрукавана кніга "Сiмвалы суверэннай Беларусі", іх будуць уручаць разам з бюлетэнямі маладым выбаршчыкам, якія галасуюць упершыню.
Кніга "Сiмвалы сувереннай Беларуси"
Сёння Беларускі Дом друку адгрузіў для адпраўкі ў рэгіёны дадзеную друкаваную прадукцыю. Аўтамабілі з бюлетэнямі і кнігамі да месца прызначэння будуць суправаджаць супрацоўнікі АМАПа.
Загрузка бюлетэняў
Акрамя гэтага, Беларускі Дом друку таксама вырабіў трафарэты для галасавання, якія заўсёды ёсць на выбарчых участках для людзей, якія маюць праблемы са зрокам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Больш за 5 тысяч супрацоўнікаў МНС будуць гарантаваць бяспеку выбараў