МІНСК, 17 сту – Sputnik. Заходнія дзяржавы не хочуць канкурыраваць з беларускімі вытворцамі, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай знешнегандлёвай дзейнасці.
"Захад не хоча з намі супрацоўнічаць у галіне эканомікі. Мы ім са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбны", - цытуе Лукашэнку Тelegram-канал "Пул Першага".
На яго думку, заходнія краіны ў гэтым пытанні ідуць у фарватары Злучаных Штатаў і ў іх на парадку дня не стаіць канкурэнцыя ў аўтамабілебудаванні і іншых галінах. Беларускі лідар нагадаў, што большая частка айчыннай прадукцыі цяпер прадаецца на ўсходнім напрамку, хоць і ад заходняга ніхто не адыходзіць.
"Што іх цікавіць і нам выгадна, мы прадаём. Але гэта не тыя аб’ёмы", - звярнуў увагу ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што асноўная ўвага павінна быць удзелена ўсходняму напрамку, а гэта Расія і Кітай.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што па-ранейшаму Венесуэла выказвае зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю. Гэта прапануюць і прадстаўнікі бізнес-колаў.
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці сёння прысутнічалі прэм’ер Раман Галоўчанка, кіраўнік Нацбанка Павел Калаур, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня КДБ Іван Церцель і кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"