Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Лукашэнка назваў свабоду чалавека найважнейшым напрамкам работы

Беларускі лідар лічыць, што ў рэспубліцы ёсць лішняя заарганізаванасць, што патрабуе ўвагі з боку ўлад.
Sputnik
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з рабочымі на заводзе "МАЗ" расказаў аб прыярытэце ў сваёй рабоце, у выпадку яго перавыбрання на выбарах.
Паводле яго слоў, калі ён зноў зойме пасаду прэзідэнта Беларусі, асноўным напрамкам у рабоце будзе, каб людзям "не закрывалі рот і не было лішняй заарганізаванасці".

"Для мяне будзе найважнейшым напрамкам работы свабода чалавека. Але свабода, як мяне некалі вучылі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Пасля чаго растлумачыў, што ёсць свабодная асоба, але побач ёсць плячо іншага чалавека, і не трэба яго штурхаць. У гэтым і ёсць твая і яго свабода, і не трэба перашкаджаць, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"Чалавек вольны жыць у сваёй краіне свабодна. Але не перашкаджай іншым. Вось маё патрабаванне. І вы нікому не верце, калі хтосьці вам прыйшоў, тут рот закрывае, сказаць не дае", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка звярнуў увагу, што адна сітуацыя, калі размова ідзе адзін на адзін, і іншая сітуацыя – калі зносіны ідуць у калектыве.
"А пятая справа, калі ты ў тэлевізары або як блогер вяшчаеш. Ты павінен несці адказнасць, ты сваю інфармацыю выдаеш на мільёны людзей", - папярэдзіў ён.
На яго думку, кожны павінен адказваць за свае словы, каб жыць свабодна, але не перашкаджаць жыць іншым. Гэта стане адным з напрамкаў работы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Гайдукевіч на тэледэбатах: зараз не час для спрэчак, трэба абараняць краіну