https://bel.sputnik.by/20250121/gaydukevch-na-teledebatakh-zaraz-ne-chas-dlya-sprechak-treba-abaranyats-kranu-1092861858.html
Гайдукевіч на тэледэбатах: зараз не час для спрэчак, трэба абараняць краіну
Гайдукевіч на тэледэбатах: зараз не час для спрэчак, трэба абараняць краіну
Sputnik Беларусь
Тэледэбаты прайшлі ў панядзелак, у іх прынялі ўдзел чатыры кандыдаты, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад іх адмовіўся. 21.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-21T09:38+0300
2025-01-21T09:38+0300
2025-01-21T09:38+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
грамадства
палітыка
алег гайдукевіч
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054560771_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_9cf41172110c9ccea07d3a0d48113e98.jpg
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Цяпер не час для спрэчак, бо трэба абараняць суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы, заявіў падчас тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры "Беларусь 1" лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.Самавылучэнец і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая заявіла, што не ўбачыла ў студыі нікога, хто блізка адпавядаў бы тым крытэрыям, якія прад’яўляюцца да палітыка, што прэтэндуе на вышэйшую дзяржаўную пасаду."Слабая базавая падрыхтоўка, нізкі ўзровень разумення геапалітычных і стратэгічных інтарэсаў краіны, адсутнасць вопыту ў кіраванні эканомікай і дзяржавай. Усе пытанні, якія выкладзены ў праграмных выступленнях гэтых лідараў парламенцкіх партый, ужо даўно маглі быць вырашаны. У рамках дэпутацкіх паўнамоцтваў. Але гэтага не адбываецца. І цяпер я дакладна ведаю, чаму нашы выбаршчыкі не могуць вырашыць свае праблемы праз дэпутатаў, а вымушаны напрамую сёння звяртацца да кіраўніка дзяржавы (Аляксандра Лукашэнкі - Sputnik)", - падкрэсліла яна.На думку Канапацкай, ніхто з апанентаў, якія знаходзіліся ў студыі, не хоча і не плануе заняць прэзідэнцкую пасаду, "а толькі ў той ці іншай ступені прымазваюцца да палітычных дзеючага кіраўніка дзяржавы".Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч абвергнуў яе словы, падкрэсліўшы, што ўсе хочуць быць прэзідэнтамі, хто знаходзіцца ў студыі, таму кіруюць партыямі, змагаюцца ў парламенце, у мясцовых саветах.Ён заклікаў выбаршчыкаў ісці галасаваць на ўчасткі, бо лёс краіны павінен вырашацца толькі там, а не на вуліцах."Вы пытаецеся, можа быць, што лідары парламенцкіх партый мала паміж сабой паспрачаліся. Можа быць, неяк няма такой вострай, залішняй дыскусіі. Тлумачу: паспрачаемся мы яшчэ. Я яшчэ пакрытыкую праграму камуністаў, дзе яны зноў хочуць нешта там забраць, падзяліць, забараніць. Але не час. Знаеце, чаму не час? У адносінах да краіны ідзе гібрыдная вайна. Нас жадаюць знішчыць, нас жадаюць раскалоць. Яны хочуць, каб беларусы не былі адзінымі", - дадаў Гайдукевіч.Ён звярнуў увагу на тое, што краіну трэба абараняць, суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы."А спрачацца будзем у парламенце. На Усебеларускім народным сходзе, калі вам блізкія мае погляды, мая праграма, галасуйце за Гайдукевіча. Я вам не здраджваў і не здраджу", - сказаў на заканчэнне ён.Галоўная інтрыгаКіраўнік Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў зазначыў, што выбарчыя ўчасткі адкрыюцца па краіне ўжо ў аўторак, кожны будзе рабіць свой "лёсавызначальны выбар і вызначаць будучыню сваёй краіны".Ён заявіў, што Беларусі не патрэбен шлях Украіны, а патрэбен шлях паглыблення пераўтварэнняў Аляксандра Лукашэнкі."Буду шчыры і сумленны перад вамі. Усе, хто знаходзіцца ў гэтай студыі, ведаюць, што пераможа Аляксандр Лукашэнка. Галоўнай жа інтрыгай з’яўляецца, хто прыйдзе другім. Ад гэтага залежыць будучыня нашай краіны", - дадаў Сыранкоў.Ён запэўніў, што камуністы гатовы і ў далейшым разам з прэзідэнтам, урадам, парламентам, УНС працаваць па ўвасабленні праграмы ў жыццё, настойваючы на паглыбленні сацыялістычных пераўтварэнняў Аляксандра Лукашэнкі, на сацыялістычнай будучыні Беларусі.У праграмах кандыдатаў шмат агульнагаСтаршыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк звярнуў увагу на тое, што ў праграмах кандыдатаў ёсць шмат рознага, але ёсць і шмат агульнага."Гэта сведчыць аб тым, што гэтыя праблемы бачыць кожны з кандыдатаў і ў яго ёсць жаданне іх вырашыць рознымі мірнымі механізмамі. Я, як кандыдат, уяўляю сябе і партыю, лічу, што прапановы нашай праграмы будуць улічаны пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў развіцця Рэспублікі Беларусь на наступны пяцігадовы цыкл жыцця. І мы гатовы над гэтым працаваць.Датэрміновае галасаванне ў краіне пачынаецца 21 студзеня і прадоўжыцца па 25 чысло ўключна. Участкі для галасавання будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед. Асноўным днём выбараў прызначана 26 студзеня.На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250120/msya-nazralnka-snd-apublkavala-pramezhnuyu-spravazdachu-ab-vybarakh-u-belarus-1092837949.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054560771_53:0:1190:853_1920x0_80_0_0_a3710343f81b7686bc5e5139c085763c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь, навіны
выбары, прэзідэнт, грамадства, палітыка, алег гайдукевіч, у беларусі, беларусь, навіны
Гайдукевіч на тэледэбатах: зараз не час для спрэчак, трэба абараняць краіну
Тэледэбаты прайшлі ў панядзелак, у іх прынялі ўдзел чатыры кандыдаты, дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад іх адмовіўся.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Цяпер не час для спрэчак, бо трэба абараняць суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы, заявіў падчас тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры "Беларусь 1" лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Самавылучэнец і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая заявіла, што не ўбачыла ў студыі нікога, хто блізка адпавядаў бы тым крытэрыям, якія прад’яўляюцца да палітыка, што прэтэндуе на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
"Слабая базавая падрыхтоўка, нізкі ўзровень разумення геапалітычных і стратэгічных інтарэсаў краіны, адсутнасць вопыту ў кіраванні эканомікай і дзяржавай. Усе пытанні, якія выкладзены ў праграмных выступленнях гэтых лідараў парламенцкіх партый, ужо даўно маглі быць вырашаны. У рамках дэпутацкіх паўнамоцтваў. Але гэтага не адбываецца. І цяпер я дакладна ведаю, чаму нашы выбаршчыкі не могуць вырашыць свае праблемы праз дэпутатаў, а вымушаны напрамую сёння звяртацца да кіраўніка дзяржавы (Аляксандра Лукашэнкі - Sputnik)", - падкрэсліла яна.
На думку Канапацкай, ніхто з апанентаў, якія знаходзіліся ў студыі, не хоча і не плануе заняць прэзідэнцкую пасаду, "а толькі ў той ці іншай ступені прымазваюцца да палітычных дзеючага кіраўніка дзяржавы".
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч абвергнуў яе словы, падкрэсліўшы, што ўсе хочуць быць прэзідэнтамі, хто знаходзіцца ў студыі, таму кіруюць партыямі, змагаюцца ў парламенце, у мясцовых саветах.
Ён заклікаў выбаршчыкаў ісці галасаваць на ўчасткі, бо лёс краіны павінен вырашацца толькі там, а не на вуліцах.
"Вы пытаецеся, можа быць, што лідары парламенцкіх партый мала паміж сабой паспрачаліся. Можа быць, неяк няма такой вострай, залішняй дыскусіі. Тлумачу: паспрачаемся мы яшчэ. Я яшчэ пакрытыкую праграму камуністаў, дзе яны зноў хочуць нешта там забраць, падзяліць, забараніць. Але не час. Знаеце, чаму не час? У адносінах да краіны ідзе гібрыдная вайна. Нас жадаюць знішчыць, нас жадаюць раскалоць. Яны хочуць, каб беларусы не былі адзінымі", - дадаў Гайдукевіч.
Ён звярнуў увагу на тое, што краіну трэба абараняць, суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы.
"А спрачацца будзем у парламенце. На Усебеларускім народным сходзе, калі вам блізкія мае погляды, мая праграма, галасуйце за Гайдукевіча. Я вам не здраджваў і не здраджу", - сказаў на заканчэнне ён.
Кіраўнік Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў зазначыў, што выбарчыя ўчасткі адкрыюцца па краіне ўжо ў аўторак, кожны будзе рабіць свой "лёсавызначальны выбар і вызначаць будучыню сваёй краіны".
Ён заявіў, што Беларусі не патрэбен шлях Украіны, а патрэбен шлях паглыблення пераўтварэнняў Аляксандра Лукашэнкі.
"Буду шчыры і сумленны перад вамі. Усе, хто знаходзіцца ў гэтай студыі, ведаюць, што пераможа Аляксандр Лукашэнка. Галоўнай жа інтрыгай з’яўляецца, хто прыйдзе другім. Ад гэтага залежыць будучыня нашай краіны", - дадаў Сыранкоў.
Ён запэўніў, што камуністы гатовы і ў далейшым разам з прэзідэнтам, урадам, парламентам, УНС працаваць па ўвасабленні праграмы ў жыццё, настойваючы на паглыбленні сацыялістычных пераўтварэнняў Аляксандра Лукашэнкі, на сацыялістычнай будучыні Беларусі.
У праграмах кандыдатаў шмат агульнага
Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк звярнуў увагу на тое, што ў праграмах кандыдатаў ёсць шмат рознага, але ёсць і шмат агульнага.
"Гэта сведчыць аб тым, што гэтыя праблемы бачыць кожны з кандыдатаў і ў яго ёсць жаданне іх вырашыць рознымі мірнымі механізмамі. Я, як кандыдат, уяўляю сябе і партыю, лічу, што прапановы нашай праграмы будуць улічаны пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў развіцця Рэспублікі Беларусь на наступны пяцігадовы цыкл жыцця. І мы гатовы над гэтым працаваць.
Датэрміновае галасаванне ў краіне пачынаецца 21 студзеня і прадоўжыцца па 25 чысло ўключна. Участкі для галасавання будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед. Асноўным днём выбараў прызначана 26 студзеня.
На вышэйшую дзяржаўную пасаду балаціруюцца пяць кандыдатаў – дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, самавылучэнец і кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая, лідар Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"