МІНСК, 23 сту – Sputnik. Аперацыя па размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі была ўнікальнай па хуткасці і скрытнасці, сказаў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Ён нагадаў, што ў пачатку 90-х было вырашана вывесці з тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Быў падпісаны адпаведны Будапешцкі пратакол, які гарантаваў бяспеку і нераспаўсюджанне НАТА.
"Абяцанні, якія былі дадзены, што не будзе распаўсюджвання НАТА на ўсход, што не будуць краіну душыць санкцыямі, – усё было парушана", - канстатаваў Хрэнін у відэа, якое публікуе Тelegram-канал Мінабароны.
Кіраўнік абароннага ведамства звярнуў увагу, што прэзідэнты Расіі і Беларусі прынялі рашэнне аб тым, што тактычная ядзерная зброя павінна вярнуцца ў Беларусь, чым і займаліся міністэрствы абароны дзвюх краін.
"Хутка вызначыліся, як мы будзем ажыццяўляць гэты працэс. Усіх дэталей я не буду раскрываць, але скажу – была праведзена ўнікальная па хуткасці і па скрытнасці аперацыя", - расказаў беларускі міністр.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 25 сакавіка 2023 года паведаміў аб тым, што па просьбе Беларусі тактычная ядзерная зброя будзе размешчана ў рэспубліцы.
Беларускія вайскоўцы маюць на сваім узбраенні ракетны комплекс "Искандер", здольны несці адпаведную зброю. Таксама для гэтых мэт былі абсталяваны самалёты Су-25.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"