РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вальфовіч: з ТЯЗ і "Орешником" Беларусь зможа нанесці шкоду любому агрэсару

© AP"Искандер"
Искандер - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2025
Падпісацца
Мінск плануе размясціць дзясятак расійскіх найноўшых ракетных комплексаў, узбраенне пачнуць перадаваць у другой палове 2025 года.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Беларусь дзякуючы "Искандеру", тактычнай ядзернай зброі і "Орешнику" будзе мець магчымасць нанесці непрымальную шкоду любому патэнцыяльнаму агрэсару, пра гэта заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Ён адзначыў, што з размяшчэннем на тэрыторыі рэспублікі расійскай ТЯЗ беларускім прэзідэнтам была выпраўлена дапушчаная ў 1990-х гадах стратэгічная памылка, у выніку якой краіна пазбавілася важнейшага фактару прадухілення знешняй агрэсіі.
Тактычную ядзерную зброю размясцілі ў Беларусі ў сярэдзіне 2023 года, у сваю чаргу комплексы "Орешник" павінны паступіць на ўзбраенне ў другой палове 2025-га.

"Такім чынам, наша краіна будзе мець у сваім распараджэнні ўдарны кулак, які дазваляе нанесці непрымальную шкоду любому патэнцыяльнаму агрэсару: ракетны комплекс "Искандер-М", тактычную ядзерную зброю і "Орешник", - сказаў Вальфовіч у інтэрв’ю "СБ. Беларусь сёння".

"Паланэз" супраць HIMARS

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі звярнуў увагу, што актыўна развіваецца і айчынны ВПК.
Паводле яго слоў, рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" па сваіх тактыка-тэхнічных характарыстыках не ўступае замежным аналагам. Па асобных паказчыках беларуская РСЗА нават пераўзыходзіць іх, у прыватнасці амерыканскую сістэму HIMARS.
"Таксама ў мэтах выканання даручэння кіраўніка дзяржавы вырабляюцца сучасныя беспілотныя лятальныя апараты рознага прызначэння, без якіх сёння немагчыма паспяховае вядзенне баявых дзеянняў. А створаныя сістэмы тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надаюць справе абароны дзяржавы ўсенародны характар", - рэзюміраваў Вальфовіч.

Дзясятак "Орешников"

У снежні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях саміта ЕАЭС заявіў, што Мінск плануе паставіць "пакуль дзясятак" расійскіх ракетных комплексаў.
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ, аб якім раней заявіў нямецкі канцлер Олаф Шольц.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Грэнландыя - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2025
Барбін: ЗША ствараюць у Грэнландыі інфраструктуру для знішчальнікаў з ядзернай зброяй
Стужка навiн
0