МІНСК, 24 сту – Sputnik. Расія гатова да перагавораў па Украіне, у тым ліку з ЗША, але ёсць пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі, заявіў у пятніцу прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Мы заўсёды гаварылі, хачу падкрэсліць яшчэ раз, мы гатовы да гэтых перагавораў па ўкраінскай праблематыцы, але тут таксама ёсць пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі", - сказаў кіраўнік дзяржавы падчас наведвання МДУ.
Па словах расійскага лідара, перашкоды стварае кіеўскі рэжым, у прыватнасці сам Уладзімір Зяленскі. Ён нагадаў, што раней Зяленскі – калі яшчэ быў "дастаткова легітымным кіраўніком дзяржавы" выдаў дэкрэт аб забароне весці перагаворы.
"Як жа зараз можна аднаўляць перагаворы, калі яны забаронены?" - сказаў расійскі лідар.
Умовы Масквы
Раней Зяленскі дапусціў магчымасць правесці перагаворы з Пуціным, аднак затым агучыў умовы, якія Масква загадзя назвала непрымальнымі. У прыватнасці, размова ішла аб вяртанні бакоў на пазіцыі, якія існавалі да пачатку расійскай ваеннай спецаперацыі ў лютым 2022 года.
Прэзідэнт Расіі таксама раней назваў умовы для мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне: ён прапанаваў неадкладна спыніць агонь і заявіць аб гатоўнасці да перагавораў пасля вываду ўкраінскіх войск з тэрыторыі новых рэгіёнаў Расіі.
Акрамя таго, Пуцін адзначыў, што Кіеў павінен адмовіцца ад намераў уступіць у НАТА, правесці дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю, а таксама прыняць нейтральны, пазаблокавы і бяз’ядзерны статус. Ён таксама згадаў аб неабходнасці адмены санкцый супраць Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"