https://bel.sputnik.by/20250124/tramp-kanflkt-va-ukrane-ne-zavyarshysya-bo-zyalensk-zakhatse-vayavats-1092971261.html
Трамп: канфлікт ва Украіне не завяршыўся, бо Зяленскі захацеў ваяваць
Трамп: канфлікт ва Украіне не завяршыўся, бо Зяленскі захацеў ваяваць
Sputnik Беларусь
Амерыканскі прэзідэнт неаднаразова казаў, што падчас яго знаходжання ва ўладзе канфлікт ва Украіне не пачаўся б. 24.01.2025, Sputnik Беларусь
2025-01-24T09:59+0300
2025-01-24T09:59+0300
2025-01-24T09:59+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дональд трамп
уладзімір зяленскі
зша
украіна
навіны
у свеце
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089925432_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_e341f8ed6753825150ef220df54a7fca.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Пагадненне па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту не было дасягнута, паколькі Уладзімір Зяленскі захацеў ваяваць, пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што канфлікт у канчатковым выніку павінен быць урэгуляваны.Па словах Трампа, Зяленскі – не анёл і не павінен быў дапускаць, каб расійская спецаперацыя пачалася."Зяленскі, скажу я вам, хоча зараз усё ўладзіць. З яго хопіць. Ён таксама не павінен быў гэтага дапускаць. Вы ведаеце, ён не анёл, ён не павінен быў дапусціць, каб пачалася гэтая вайна", - адзначыў новы кіраўнік Белага дома.Прэзідэнт ЗША заклікаў неадкладна завяршыць канфлікт. Ён звярнуў увагу, што ў выніку таго, што адбываецца, Украіна аказалася "спустошана".Таксама Трамп прызнаў, што расійская армія больш магутная, чым украінская. Пры гэтым ён прыгразіў Маскве "магутнымі санкцыямі і пошлінамі", калі сітуацыя не будзе вырашана неадкладна.Амерыканскі прэзідэнт раскрытыкаваў і свайго папярэдніка Джо Байдэна, які, на яго думку, таксама садзейнічаў узнікненню крызісу ва Украіне.Трамп раней неаднаразова казаў аб тым, што калі б ён быў у крэсле прэзідэнта, канфлікт бы не пачаўся. Падчас перадвыбарнай кампаніі ён таксама абяцаў спыніць украінскі канфлікт – у тым ліку "за 24 гадзіны" і падкрэсліваў, што знаходзіцца ў добрых адносінах з расайскім лідарам Уладзімірам Пуціным.Масква неаднаразова заяўляла, што гатова да перагавораў з Кіевам. У прыватнасці, у канцы лістапада гэтага года Пуцін пацвердзіў гэтую гатоўнасць, але на тых умовах, якія былі агучаны Расіяй раней.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250122/tramp-zaklka-da-neadkladnaga-zavyarshennya-kanflktu-va-ukrane-1092934753.html
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089925432_80:0:2811:2048_1920x0_80_0_0_20dbba193fa89ea053320a9db86a8ad1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дональд трамп, уладзімір зяленскі, зша, украіна, навіны , у свеце, палітыка, бяспека
спецаперацыя, дональд трамп, уладзімір зяленскі, зша, украіна, навіны , у свеце, палітыка, бяспека
Трамп: канфлікт ва Украіне не завяршыўся, бо Зяленскі захацеў ваяваць
Амерыканскі прэзідэнт неаднаразова казаў, што падчас яго знаходжання ва ўладзе канфлікт ва Украіне не пачаўся б.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Пагадненне па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту не было дасягнута, паколькі Уладзімір Зяленскі захацеў ваяваць, пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
"Мы маглі заключыць здзелку… і Зяленскі вырашыў, што ён хоча ваяваць", - сказаў ён у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.
Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што канфлікт у канчатковым выніку павінен быць урэгуляваны.
Па словах Трампа, Зяленскі – не анёл і не павінен быў дапускаць, каб расійская спецаперацыя пачалася.
"Зяленскі, скажу я вам, хоча зараз усё ўладзіць. З яго хопіць. Ён таксама не павінен быў гэтага дапускаць. Вы ведаеце, ён не анёл, ён не павінен быў дапусціць, каб пачалася гэтая вайна", - адзначыў новы кіраўнік Белага дома.
Прэзідэнт ЗША заклікаў неадкладна завяршыць канфлікт. Ён звярнуў увагу, што ў выніку таго, што адбываецца, Украіна аказалася "спустошана".
Таксама Трамп прызнаў, што расійская армія больш магутная, чым украінская. Пры гэтым ён прыгразіў Маскве "магутнымі санкцыямі і пошлінамі", калі сітуацыя не будзе вырашана неадкладна.
Амерыканскі прэзідэнт раскрытыкаваў і свайго папярэдніка Джо Байдэна, які, на яго думку, таксама садзейнічаў узнікненню крызісу ва Украіне.
Трамп раней неаднаразова казаў аб тым, што калі б ён быў у крэсле прэзідэнта, канфлікт бы не пачаўся. Падчас перадвыбарнай кампаніі ён таксама абяцаў спыніць украінскі канфлікт – у тым ліку "за 24 гадзіны" і падкрэсліваў, што знаходзіцца ў добрых адносінах з расайскім лідарам Уладзімірам Пуціным.
Масква неаднаразова заяўляла, што гатова да перагавораў з Кіевам. У прыватнасці, у канцы лістапада гэтага года Пуцін пацвердзіў гэтую гатоўнасць, але на тых умовах, якія былі агучаны Расіяй раней.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"