Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Лукашэнка зрабіў прагноз наконт вырашэння ўкраінскага канфлікту

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што размова аб поўным спыненні баявых дзеянняў пакуль не ідзе.
Sputnik
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Развязка ўкраінскага канфлікту павінна наступіць у гэтым годзе, заявіў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У гэтым годзе нейкая развязка ўкраінскага канфлікту ўжо будзе, святло ў канцы тунэля з’явіцца ўжо ў гэтым годзе", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён дадаў, што не гаворыць аб поўным завяршэнні баявых дзеянняў, канфлікт яшчэ будзе працягвацца.
"Канфліктаваць, напэўна, яшчэ доўга будзем", - сказаў беларускі лідар.
Беларускі лідар пры гэтым падкрэсліў, што ў кантэксце ўкраінскага канфлікту Злучаным Штатам Амерыкі нельга памыкаць Расіяй.
"Нельга памыкаць і намі круціць-вярцець, а Расіяй тым больш", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"