МІНСК, 26 сту – Sputnik. Тэрміны пастаўкі гіпергукавога комплексу "Орешник" у Беларусь з Расіі прэзідэнты дзвюх краін пакуль не вызначалі, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
У нядзелю прэзідэнт рэспублікі пасля галасавання на выбарчым участку правёў прэс-канферэнцыю.
"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам тэрміны (пастаўкі комплексу - Sputnik) не вызначалі. Па-першае, гэта не гарыць. Я, вядома, разумею, што і ў Расіі "Орешник" гэты патрэбен і гэтак далей. Гэта не гарыць, і потым – гэта не так проста", - сказаў Лукашэнка.
Ён прызнаўся, што пажартаваў, калі сказаў, што Беларусь размесціць дзясятак комплексаў "Орешник".
"Дастаткова аднаго комплексу "Орешник", каб засцерагчы Беларусь. Але яны патрэбны і ў Расіі. Для таго, каб Беларусі абараняцца – у нас дастаткова", - дадаў прэзідэнт.
Ён удакладніў, калі ўжо вельмі нешта надзвычайнае будзе, то зброю ўвязуць з Расіі. Існуе сумесная групоўка войск Беларусі і Расіі, а тэрыторыя рэспублікі падлягае абароне сумеснымі намаганнямі.
"Орешник" у Беларусі
Аб тым, што комплекс "Орешник" з’явіцца ў рэспубліцы, стала вядома пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў беларускай сталіцы.
Тады прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што комплексы могуць перадаць у другой палове 2025 года.
З’яўленне сістэмы ў рэспубліцы можа стаць адказам на рашэнне ЗША і Германіі размясціць амерыканскія ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў ФРГ.
Расійскія вайскоўцы 21 лістапада ўпершыню ўжылі найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску, выпрабаваўшы яе ў баявых умовах. Ракета была ў няядзерным выкананні. Ракета здольна развіваць вялікую хуткасць, яе не можа збіць ні адна з існуючых сістэм ПРА ў свеце.
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі прэзідэнта Беларусі глядзіце на Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"