Новая льгота па арэндным жыллі будзе дзейнічаць і для спецыялістаў з РФ

Каштоўныя спецыялісты з расійскім грамадзянствам змогуць прэтэндаваць на ўдзел у новай схеме выдзялення жылля.
Sputnik
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Льготны рэжым карыстання арэндным жыллём, які прадугледжаны нядаўна прынятым указам, можа распаўсюджвацца і на спецыялістаў з расійскім грамадзянствам, паведаміла журналістам начальнік аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Вольга Герман.
Яна нагадала, што грамадзяне Беларусі, падаючы заяўку на арэнднае жыллё, прад’яўляюць пашпарт, а замежныя могуць выкарыстоўваць від на жыхарства, дакумент бежанца і іншыя дакументы.
"Па сутнасці, калі вось гэты дакумент, які будзе прадстаўлены, ...будзе пацвярджаць асобу грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам, адпаведна пытанняў атрымання арэнднага жылля тут не будзе адназначна", - запэўніла Герман.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №38, які ўводзіць ільготы на арэнднае жыллё для каштоўных спецыялістаў. Мясцовыя ўлады змогуць складаць пералікі тых працаўнікоў, у якіх мае патрэбу той ці іншы рэгіён.
Па хадайніцтвах работадаўцаў такое жыллё будзе выдзяляцца каштоўнаму спецыялісту. Плаціць за яго ён будзе па зніжаным тарыфе. Аднак гэтая схема працуе толькі для дзяржорганаў і для дзяржарганізацый.
Указ аб такім варыянце атрымання арэнднага жылля набудзе моц у канцы сакавіка бягучага года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка прапанаваў будаваць арэнднае жыллё на сяле