https://bel.sputnik.by/20241004/lukashenka-prapanava-budavats-arendnae-zhyll-na-syale-1090042089.html
Лукашэнка прапанаваў будаваць арэнднае жыллё на сяле
Лукашэнка прапанаваў будаваць арэнднае жыллё на сяле
Sputnik Беларусь
Работнікі аграрна-прамысловага комплексу змогуць пабудаваць таксама асабісты дом або кватэру, зямельныя ўчасткі для гэтага будуць выдзяляцца, запэўніў... 04.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-04T12:57+0300
2024-10-04T12:57+0300
2024-10-04T12:57+0300
аляксандр лукашэнка
жыллё
арэнднае жыллё
навіны
сяло
вёска
грамадства
палітыка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101888/17/1018881708_0:16:3069:1742_1920x0_80_0_0_5bafcc9ad6a059cda0a1ed5c4694f7c0.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Падтрымка па будаўніцтве жылля ў сельскай мясцовасці будзе ўзмоцнена, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на ААТ "Парахонскае" ў Пінскім раёне.Па яго словах, жыллё неабходна будаваць там, дзе ёсць праца і вытворчасць.Кіраўнік дзяржавы лічыць, што для сельгасработнікаў трэба ўзводзіць арэнднае жыллё: нароўні з добрай зарплатай гэта дапаможа прыцягнуць маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць. Разам з тым, запэўніў прэзідэнт, работнікі АПК змогуць пабудаваць і асабістае жыллё, калі яны гэтага захочуць. Зямля для гэтага будзе выдзяляцца.Лукашэнка адзначыў, што па такім жа прынцыпе трэба дзейнічаць не толькі ў адносінах да работнікаў аграпрамысловага комплексу, але і прадстаўнікоў іншых сфер, каб сельскія тэрыторыі працягвалі развівацца.Пытанне з арэндным жыллём беларускі лідар узнімаў у студзені 2022 года на нарадзе са старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным.Кіраўнік Мінскай вобласці расказаў, што разглядаецца магчымасць выкупу медработнікамі арэнднага жылля ў Бараўлянах.Лукашэнка падтрымаў гэтую ідэю ў якасці эксперыменту: будаваць арэнднае жыллё з мэтай замацавання людзей на працы. Пасля 10-15 гадоў у той ці іншай установе аховы здароўя можна выкупляць дом або кватэру, што выдзеліла дзяржава.Каму належыць арэнднае жыллёПершачарговае права на атрыманне кватэры з дзяржаўнага жылфонду маюць суддзі, пракуроры, вайскоўцы і маладыя спецыялісты, якія адпрацоўваюць размеркаванне. Гэта могуць быць настаўнікі, медыкі, работнікі культуры, трэнеры.З заявай на прадастаўленне здымнага жылля трэба звяртацца ў службу "адно акно" ў мясцовым выканкаме.Арэндныя дамы і кватэры, гэтак жа, як і сацыяльныя, нельга прыватызаваць, прадаць ці абмяняць. Калі не выплаціць своечасова арэндную плату, "камуналку" за два месяцы, а таксама здаць памяшканне трэцім асобам, арэнднага жылля хутчэй за ўсё пазбавяць.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240930/ryeltaram-khochuts-zabarants-brats-peradaplatu-za-poshuk-zdymnaga-zhyllya-1089925803.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101888/17/1018881708_134:0:2865:2048_1920x0_80_0_0_b13dbf71f699d3b3331c125a95b40424.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, жыллё, арэнднае жыллё, навіны , сяло, вёска, грамадства, палітыка, беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, жыллё, арэнднае жыллё, навіны , сяло, вёска, грамадства, палітыка, беларусь, у беларусі
Лукашэнка прапанаваў будаваць арэнднае жыллё на сяле
Работнікі аграрна-прамысловага комплексу змогуць пабудаваць таксама асабісты дом або кватэру, зямельныя ўчасткі для гэтага будуць выдзяляцца, запэўніў прэзідэнт.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Падтрымка па будаўніцтве жылля ў сельскай мясцовасці будзе ўзмоцнена, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на ААТ "Парахонскае" ў Пінскім раёне.
Па яго словах, жыллё неабходна будаваць там, дзе ёсць праца і вытворчасць.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што для сельгасработнікаў трэба ўзводзіць арэнднае жыллё: нароўні з добрай зарплатай гэта дапаможа прыцягнуць маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць. Разам з тым, запэўніў прэзідэнт, работнікі АПК змогуць пабудаваць і асабістае жыллё, калі яны гэтага захочуць. Зямля для гэтага будзе выдзяляцца.
"Чалавек калі будзе будаваць – зямлю будзем даваць, участкі. Мы будзем заахвочваць", - прыводзіць яго словы прэс-служба.
Лукашэнка адзначыў, што па такім жа прынцыпе трэба дзейнічаць не толькі ў адносінах да работнікаў аграпрамысловага комплексу, але і прадстаўнікоў іншых сфер, каб сельскія тэрыторыі працягвалі развівацца.
Пытанне з арэндным жыллём беларускі лідар узнімаў у студзені 2022 года на нарадзе са старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным.
Кіраўнік Мінскай вобласці расказаў, што разглядаецца магчымасць выкупу медработнікамі арэнднага жылля ў Бараўлянах.
Лукашэнка падтрымаў гэтую ідэю ў якасці эксперыменту: будаваць арэнднае жыллё з мэтай замацавання людзей на працы. Пасля 10-15 гадоў у той ці іншай установе аховы здароўя можна выкупляць дом або кватэру, што выдзеліла дзяржава.
Каму належыць арэнднае жыллё
Першачарговае права на атрыманне кватэры з дзяржаўнага жылфонду маюць суддзі, пракуроры, вайскоўцы і маладыя спецыялісты, якія адпрацоўваюць размеркаванне. Гэта могуць быць настаўнікі, медыкі, работнікі культуры, трэнеры.
З заявай на прадастаўленне здымнага жылля трэба звяртацца ў службу "адно акно" ў мясцовым выканкаме.
Арэндныя дамы і кватэры, гэтак жа, як і сацыяльныя, нельга прыватызаваць, прадаць ці абмяняць. Калі не выплаціць своечасова арэндную плату, "камуналку" за два месяцы, а таксама здаць памяшканне трэцім асобам, арэнднага жылля хутчэй за ўсё пазбавяць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"