МІНСК, 17 лют – Sputnik. Беларускія ўлады зацікаўлены ў тым, каб прыватны бізнес, замежныя прадпрыемствы, а таксама дзяржсектар працавалі ў роўных умовах, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы сёння праводзіць нараду з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. Падчас нарады прэзідэнт адзначыў, што з-за нядобрасумленных дзялкоў з'яўляецца недавер да ўсёй бізнес-супольнасці, аднак з-за некалькіх негатыўных выпадкаў дзяржава не збіраецца ўзводзіць бар'еры для прыватнікаў.
"Ніякіх штучных бар'ераў з-за некалькіх жулікаў дзяржава ўзводзіць не будзе. Да ўсяго трэба падыходзіць, абапіраючыся на прагматычнасць і здаровы сэнс", - запэўніў Лукашэнка, яго словы цытуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле яго слоў, зыходзіць трэба з інтарэсаў эканомікі, і ўлада зацікаўлена ў тым, каб прыватны бізнес працаваў на карысць краіны ў роўных умовах з дзяржаўным.
"Улада ў роўнай ступені зацікаўлена, каб прыватны і дзяржаўны сектары, а таксама замежныя прадпрыемствы працавалі на агульную карысць людзей і краіны. Гэта сведчыць аб тым, што мы павінны паставіць у роўныя ўмовы прыватныя і дзяржаўныя формы ўласнасці прадпрыемстваў. У роўныя ўмовы", - падкрэсліў беларускі лідэр.
Ён адзначыў, што прыватны бізнес фарміруе палову ВУП рэспублікі, забяспечвае 37 працэнтаў прамысловай вытворчасці і на яго прыпадае 37 працэнтаў усіх інвестыцый.
"Развіццё камфортнага бізнес-асяроддзя - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай эканамічнай", - сказаў прэзідэнт.
На нарадзе з прэзідэнтам, акрамя дзяржчыноўнікаў, удзельнічаюць прадстаўнікі буйнога бізнэсу, які працуе ў рэспубліцы. Сярод іх - дырэктар ТАА "ПОЖСНАБ" Алег Дзярабін, гендырэктар ТАА "Машынабудаўнічае прадпрыемства "КОМПО" Валянцін Пікуль і заснавальнік Wildberries Таццяна Кім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"