МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскія войскі ўзялі пад свой кантроль два населеныя пункты ў Курскай вобласці, паведамілі ў сераду ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.
"Падраздзяленнямі групоўкі войск "Поўнач" у ходзе наступальных дзеянняў вызвалены населеныя пункты Арлоўка і Паграбкі", - гаворыцца ў зводцы ведамства за 26 лютага.
Па даных Мінабароны РФ, за апошнія суткі баі вяліся каля вёсак Гогалеўка, Гуева, Кубаткін, Заалешанка, Лебедзеўка, Курылаўка, Мірны, Махноўка і іншых. Расійскія вайскоўцы адбілі тры атакі УСУ.
У дадзеным раёне страты ўкраінскіх войск за апошнія 24 гадзіны склалі больш за 270 чалавек. Былі знішчаны два бронетранспарцёры, 13 баявых бронемашын, 26 аўтамабіляў, восем гармат, радыёлакацыйная разведвальная станцыя і 12 пунктаў кіравання беспілотнікамі.
У Мінабароны адзначылі, што аперацыя ў Курскай вобласці па ліквідацыі фарміраванняў УСУ працягваецца.
Усяго за час баявых дзеянняў на гэтым напрамку страты праціўніка склалі 63,5 салдат, больш за 380 танкаў, звыш 280 баявых машын. Расійскім войскам удалося знішчыць 52 пускавыя ўстаноўкі РСЗА, у тым ліку амерыканскія – 13 HIMARS і 7 MLRS, 116 станцый РЭБ, а таксама іншую ваенную і інжынерную тэхніку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"